• Нурдквіст Свэн. Час пеўня

    15.90 руб.

    0

    Чарговая гісторыя з кніжнай серыі пра сусветнавядомых герояў Пэтсана і Фіндуса.
    Пэтсан купляе для сваёй гаспадаркі звонкагалосага пеўня па імі Юсі. Сваім выкшталцоным спевам певень закруціў галовы экзальтаваным курам, аднак Фіндусу яго выступы дзеюць на нервы.
    Пераклад са шведскай Надзі Кандрусевіч

    Выдавецтва Кнігазбор
    Год выдання 2018
    Колькасць старонак 26 с.: іл.
    Вокладка Цвёрдая
    Памеры 210х307 мм
    ISBN 978-985-7207-19-0


    Тэгі: , .Катэгорыі: , , , , , .

Пэтсан і Фіндус (шведск.: Pettson och Findus) — галоўныя персанажы і адначасова абазначэнне кніжнай серыі шведскага дзіцячага пісьменніка Свэна Нурдквіста. Гісторыя Пэтсана і Фіндуса выходзіць як у літаратурным выкладзе (у Швецыі — у выданні фірмы Opal-Verlag), гэтак і серыяй папулярных коміксаў (у аўтарстве Эгманта Кэрнана (Egmont Kärnan). Літаратурныя выданні серыі аб Пэтсане і Фіндусе звычайна суправаджацца ілюстрацыямі самаго Свэна Нурдквіста.
Спіс кніг серыі:
*Блінны торт
*Паляванне на ліса
*Пэтсан сумуе
*Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды
*Перапалох у гародзе
*Пэтсан ідзе ў паход
*Механічны Дзед Мароз
*Чужынец у агародзе (Час пеўня)
*Як Фіндус згубіўся, калі быў маленькім
*Выбрыкі Фіндуса
*Гатуем разам з Пэтсанам і Фіндусам
*Фіндус з’язджае

Свэн Нурдквіст — шведскі мастак і пісьменнік, лаўрэат прэміі Астрыд Ліндгрэн (2003 год). Першая кніга пра старога Пэтсана і яго разумнага коціка Фіндуса выйшла ў 1984 годзе, пасля чаго серыя працягнулася, а аўтар набіраў папулярнасць спачатку ў сябе на радзіме, у Швецыі, а далей і ва ўсёй Еўропе. Па матывах серыі пра Пэтсана і Фіндуса знятыя мультфільмы, зроблены кампутарныя гульні і створаны тэатральныя пастаноўкі. На кнігах Нурдквіста вырасла не адно пакаленне дзяцей ва ўсім свеце. Кнігі перакладзены на 40 моў …

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)