
-
Някляеў Уладзімір. Знакі прыпынку
14.90 руб.
0
Кніга Уладзіміра Някляева «Знакі прыпынку» — гэта біяграфія душы. Аўтар падараваў нам нават не кнігу, а самога сябе, запрасіўшы нас у свет сапраўднага паэта, сучаснага літаратара, сённяшняга беларуса.Жанр Мемуары Выдавецтва Лімарыус Год выдання 2013 Колькасць старонак 372 Вокладка цвёрдая Памеры 126х178 мм ISBN 978-985-6968-35-1
Няма ў наяўнасці
Прадмова Віктара Казько
Укладальнік кнігі і аўтар каментароў — Сяргей Шапран
«Што ж тычыцца някляеўскіх «Знакаў», дык няпроста вызначыць нават іх жанр. Мемуары, успаміны, публіцыстыка, эсэ, філасофскія разважанні, будзённае і надзённае, асабістае і грамадска значнае, высокае і нізкае», — піша Віктар Казько ва ўступе да кнігі і прызнаецца, што для яго яна — «раман несупакоенай бунтоўнай душы на папялішчы нашага, класічнага ўжо «раскіданага гнязда».
Затое блізкі сябра Някляева вядомы беларускі пісьменнік Леанід Дранько-Майсюк адзначыў, што кожная навэла, кожная гісторыя, кожная мініацюра з кнігі ўтрымлівае ў сабе і пачатак, і канец, кожная мае сваю дынаміку. «Кнігу можна адкрываць на любой старонцы і чытаць любую гісторыю — не адарвацца», — прызнаўся пісьменнік і спрагназаваў кнізе поспех: «Я не магу паверыць, што толькі 400 чалавек прачытае гэту кнігу — менавіта такі наклад пазначаны ў выходных дадзеных. У прозы Някляева нашмат больш чытачоў, а значыць, кніга будзе мець далейшае, новае жыццё».
Патрэба ў такой кнізе выспявала даўно. Менавіта так пачынаецца прадмова Віктара Казько да «Знакаў прыпынку». З гэтага пачаў аповед [падчас прэзентацыі кнігі] пра новы празаічны зборнік і сам аўтар. Някляеў адзначыў, што яму карцела змясціць пад адной вокладкай шматлікія жыццёвыя гісторыі — вясёлыя і сумныя, павучальныя і лёгкія. І нарэшце гэта здарылася — знакі прыпынку расстаўленыя.
па матэрыялах NAVINY.BY
http://naviny.by/rubrics/culture/2013/12/29/ic_articles_117_184089
ЦУДЫ ЎСЕ Ў АДНЫМ-АДЗІНЫМ ЦУДЗЕ
Спроба аўтабіяграфіі
ТЭХНАЛОГІЯ СЫХОДУ
«ЯШЧЭ ТРОХІ ЖЫЦЦЯ…»
ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ
Каментары
Побач на паліцы:
! Станкевіч Юры. Паўночны вецер для спелых пладоў
20.00 руб.13.00 руб. У кошыкФедарэнка Андрэй. Жэтон на метро
17.70 руб. ПадрабязнаБрава Алена. Садомская яблыня
15.90 руб. У кошык