Зборнiк адметны тым, што ў ім прадстаўлены не толькi добра вядомыя ў гэтым жанры аўтары, але i тыя, хто толькi пачынае пісаць казкі. Сярод аўтараў — Генадзь Аўласенка, Анатоль Зэкаў, Алег Аблажэй, Алег Грушэцкі, Таццяна Барысюк, Мікола Кандратаў і іншыя.

«Забароненая сукня» (Алег Аблажэй) — рамантычная казка з рыцарамі, дамамі і каралямі. Кароль не любіў жанчын і загадаў прыраўняць іх да жывёл. Але адна з iх насуперак закону насмелiлася надзець прыгожую сукенку.
«Рачныя прыгоды» (Генадзь Аўласенка) — героi казкi — рачныя жыхары i рыбак.
«Дванаццаць подзвiгаў пацучыхi Дусi» (Таццяна Барысюк) — пацучыха Дуся лічылася дужа дарослай i вучонай. Яна чытала артыкулы, «Паэтычны слоўнiк» i Кузьму Чорнага, разважала па-філасофску і да спраў ставілася з «навуковым падыходам».
«Жаўнер i вужалка» (Алег Грушэцкі) — прыгодніцкае фэнтэзі пра каханне, казка, стылізаваная пад фальклор з персанажамі беларускай народнай мiфалогii — вужалкі, злыдні і інш. Дзеля кахання да дачкі Вужынага Караля адважны жаўнер гатовы прайсці праз усе выпрабаванні.
«Павучок і светлячок» (Анатоль Зэкаў).
«Як хлопчык Кастусь з ліфтам паразумеўся» (Анатоль Зэкаў) — дзіцячая фантастыка.
«Чалавек і бабёр» (Мікола Кандратаў) — як чалавек і бабёр сябравалі ды дапамагалі адно аднаму.
«Камяні крыўды» (Мікола Кандратаў).
«Балотная казка» (Мікола Кандратаў) — пра каханне бусла Буслана i жабкi Жабусi, якая ў хэпi–эндзе ператвараецца ў прыгожую буслiху.
«Хто прывёў вясну» (Ігар Кузьмініч) — хто прывёў вясну і чаму коцікі вярбы — вясновы знак.
«Чорная закавыка» (Серж Мінскевіч) — чараўнічае фэнтэзі з чараўніцамі і феямі.
«Нявеста для Базыля» (Галіна Пшонік) — фэнтэзійная гісторыя, у якой лялькі ажываюць і паводзяць сабе як людзі: высвятляюць адносіны, выбаўляюць адно аднаго. Лялькі навучаць сваю гаспадыню сачыць за цацкамі і больш ніколі не ламаць іх.
«Змеева Дуброва» (Юльянна Пятрэнка) — прыгодніцкая казка з міфалагічнымі героямі, якая апавядае яшчэ пра тыя далёкія часы, «калі воўк авечак пасвіў і рыбы міжсобку размаўлялі». Героі апавядання — Князь Змяіны, пачвара падземная Жыж, багіня смерці Паляндра са сваімі сёстрамі і іншыя.
«Пугач» (Віктар Шніп) — казка пра няроўнае каханне, якая пераносіць у часы князёў і князёўнаў.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)