
-
Падалінскі Уладзімір. Прадстаўніцтва Вялікага Княства Літоўскага на Люблінскім сойме 1569 года
15.90 руб.
0
ПЕРШАЕ СПЕЦЫЯЛЬНАЕ ДАСЛЕДАВАННЕ НА ТЭМУ
Манаграфія беларускага гісторыка Уладзіміра Падалінскага прысвечана дзейнасці і персанальнаму складу прадстаўніцтва Вялікага Княства Літоўскага на Люблінскім сойме ў ліпені–жніўні 1569 г. У кнізе аналізуюцца соймавыя дыскусіі і рашэнні па вызначэнні дзяржаўна-прававога статусу ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай, забеспячэнні абароны краіны, вырашэнні мясцовых і асабістых спраў. Упершыню робіцца спроба стварыць калектыўны партрэт велікакняскіх сенатараў і земскіх паслоў, якія ўдзельнічалі ў працы сойма 1569 г. у Любліне. Разглядаецца праблема існавання ў ВКЛ самастойнага палітычнага руху дробнай і сярэдняй шляхты.
Жанр Манаграфія Выдавецтва А. М. Янушкевіч Год выдання 2017 Колькасць старонак 239 Вокладка мяккая Памеры 144х215 мм ISBN 978-985-7165-42-1 Няма ў наяўнасці
Уводзіны
Частка 1. Дзейнасць дэлегацыі ВКЛ на Люблінскім сойме (2 ліпеня — 12 жніўня 1569 г.)
Частка 2. Персанальны склад прадстаўніцтва ВКЛ на першым вальным сойме Рэчы Паспалітай
Заключэнне
Дадаткі
Крыніцы і літаратура
Іменны паказальнік
Summary
ПАДАЛІНСКІ Уладзімір Аляксеевіч — кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
Нарадзіўся ў 1978 г. у Шчучыне (Гродзенская вобласць). У 2004 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Прадстаўніцтва і палітычная пазіцыя Вялікага Княства Літоўскага на вальных соймах Рэчы Паспалітай у апошняй трэці XVI ст.». З 2004 г. працаваў у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце, з 2013 г. — у БДУ. Аўтар каля 60 навуковых публікацый.
Побач на паліцы:
Ілюстраваная мапа. Вялікае Княства Літоўскае ў сярэдзіне XIV ст.
6.00 руб. У кошыкВаловічы ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага
ПадрабязнаБабятынскі Конрад. Ад Смаленску да Вільні. Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй (1654-1655)
9.40 руб. У кошыкКазлоў Леў. З дазволу караля і вялікага князя
14.40 руб. У кошык