

У кнігу ўвайшлі тры аповесці. “Размовы са стодзівамі” – гэта псіхалагічная прытча. Чытачу давядзецца вырашыць, каму суперажываць. Трагічныя лёсы людзей дзіўным чынам пераплятаюцца. У аповесці “Lapido” Павал, ахвяра рэпрэсіўнай дзяржаўнай сістэмы, вымушаны ратавацца ў краіне, дзе ў далёкія савецкія гады ягоны бацька жорстка распраўляўся з паўстанцамі. Дзеянні разгортваюцца на фоне містычнай Прагі. Галоўны герой аповесці “Гульні з нулявымі сумамі” трапляе ў далёкую Палесціну, дзе раздумвае пра свой лёс, спрабуе разабрацца ў мінулым. Самалёт, у якім ён вяртаецца на радзіму, церпіць катастрофу. Што можа выратаваць галоўнага героя?
Жанр | Проза |
Выдавецтва | Галіяфы |
Год выдання | 2020 |
Колькасць старонак | 298 |
Вокладка | мяккая |
Памеры | 145×210 мм |
ISBN | 978-985-7209-58-3 |
У наяўнасці
ПРА АЎТАРА
Алесь Паплаўскі нарадзіўся ў 1958 годзе ў вёсцы Мазуры Кобрынскага раёна. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. Працаваў у лясгасах Гродзеншчыны і Брэстчыны. Аўтар зборнікаў паэзіі і прозы: «Спынены лістапад» (1997), «Тэрыторыя скразнякоў» (2000), «Незваротнасць» (2001), «Скрыжалі душы» (2013). У 2009 годзе за кнігу «Пастка для рэха» аўтар узнагароджаны літаратурнай прэміяй імя Уладзіміра Калесніка. Аповесць «Lapido» ў 2013 годзе атрымала літаратурную прэмію «Залаты апостраф».