Яго ведаюць усе. Прынамсі— чулі ці сустракаліся. Калі і не з прозвішчам, дык з тым, што яно пачало азначаць у свядомасці грамадства ХХ і ХХІ стагоддзяў: ДЫЗЕЛЬ.

I ні тыя стагоддзі, ні грамадства без яго ўжо існаваць не могуць, хоць і не памятаюць. Аднак штодня чуюць і сустракаюцца…

Падчас з’яўлення гэтай аповесці пра лёсы вынаходнікаў і нафтамагнатаў узнікала яскравае жаданне: з таго, што было, ёсць і будзе, выпісаць рэальнасць, якой, магчыма, і не было, але якая… нараджаецца ва ўяве чытача ці хаця б самога аўтара. Але ж ён — звычайны чалавек, які, здараецца, нават і сябе можа не ведаць. А што казаць пра рэальна дзейсных сто гадоў таму персанажаў?

Вось і давялося, усведамляючы творчы грэх біяграфічнай выдумкі ды абыходзячы цянёты калядакументальнай прозы, змяняць некаторым героям імёны ці літары ў прозвішчах, пераўвасабляючы іх у двайнікі-цені.

I, спадзяюся, яны не будуць мець на тое крыўды. Ну хоць бы — лепшыя з іх…

Аўтар


Гэтая кніга — пра вынаходнікаў і нафтамагнатаў, паўстанцаў і цароў, разведчыкаў і здраднікаў, а найперш — пра тых, хто шчыра любіць сваю радзіму.

Гэта, па сведчанні крытыкаў, “сучасны еўрапейскі раман, кампактны і цэльны, які зацягвае і не адпускае да самага фіналу… Твор напісаны яснай літаратурнай мовай, рухавым незамыленым стылем. Агулам ліха распрацаваны індустрыяльны сюжэт з некалькімі паралельнымі лініямі, якія сыходзяцца (і без кахання тут, зразумела, не абышлося). А што ўласна да беларусаў, то чытача прыцягвае скразная нацыянальная жылка, якая ўважна адмечана адным з герояў, што ўвасабляе наш народ і яго ментальнасць у яе лепшых праявах сярод народаў свету”.


Алесь Пашкевіч — паэт, празаік, літаратуразнаўца, публіцыст. Член Саюза беларускіх пісьменннікаў. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і аспірантуру пры ім. Абараніў кандыдацкую дысертацыю па паэзіі (1998) і доктарскую па прозе (2002). Быў загадчыкам аддзела паэзіі часопіса “Нёман”, дацэнтам філфака БДУ. З 2002 па 2011 гады – старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Дыпламант Міжнароднага Акадэмічнага Рэйтынгу папулярнасці “Залатая фартуна” (2008 г.). Лаўрэат Міжнароднай прэміі імя Валянціна Пікуля (з уручэннем залатога медаля) за гістарычную праўду ў рамане “Пляц волі” (2009 г.). Узнагароджаны Прэзідэнтам Украіны ордэнам “За заслугі” (2008 г.).

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)