
-
Паўловіч Уладзімір. Сімвалічнае і рэальнае на гравюрах Францішка Скарыны
10
У Бібліі Рускай (1517-1519) Ф. Скарына ставіць мэтай давесці да чытача сутнасць БОЖЕСТВЕННОЙ И ЖИТЕЙСКОЙ МУДРОСТИ. Каб вырашыць пастаўленую задачу ў рэлігійнай кнізе, Скарына шырока карыстаецца рэбусамі і сімваламі, якія бліскуча знітаваны лагічнымі схемамі з жыццёвымі сюжэтамі фонавых малюнкаў буквіц, а таксама жанравых гравюраў — свецкімі па зместу і біблейскімі па назве.Кніга адрасуецца навуковым супрацоўнікам — даследчыкам спадчыны Скарыны, філосафам, гісторыкам, мастакам, студэнтам і ўсім, хто цікавіцца духоўнай культурай Беларусі.
Жанр Манаграфія Выдавецтва Галіяфы Год выдання 2017 Колькасць старонак 79 Вокладка мяккая Памеры 170х240 мм ISBN 978-985-7140-62-6
Няма ў наяўнасці
Уладзімір Свірыдавіч Паўловіч (25 жніўня 1946; в. Бабы, Пухавіцкі раён) — беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (2000).
Аўтар навуковых прац па спектраскапіі і фатоніцы раствораў. Распрацаваў люмінесцэнтныя метады даследавання дыпольнай сальватацыі палярных шмататамных малекул, прапанаваў квазічасціцы хістоны для апісання арыентацыйнай калектыўнай вагальнай дынамікі малекул.
Даследуе мастацкую спадчыну і сімволіку Ф. Скарыны.