• Пенелапіяда. Маргарэт Этвуд

    9.00 руб.

    0

    Ад чаго пачаць? Ёсьць толькі два варыянты: ад пачатку альбо не ад пачатку. Па-сапраўднаму ўсё пачалося са стварэньня сьвету, а далей пайшло-паехала. Але як на гэты конт меркаваньні разыходзяцца, я пачну са свайго нараджэньня.

    Мой бацька — цар Спарты Ікарый, а маці — наяда. Дачок наядаў па тым часе было як расы: кінь палку ў сабаку — трапіш у наядку. І ўсё ж паўбоскае паходжаньне ніколі не зашкодзіць. Прынамсі, спачатку.

    Пераклад: Вольга Калацкая, Марыя Мартысевіч

    Жанр Фікшн
    Серыя Амерыканка
    Выдавецтва Логвінаў
    Год выдання 2018
    Колькасць старонак 220
    Вага (г) 205
    Вокладка мяккая
    Памеры 115х140 мм
    ISBN 9

    9786098213270

    Мовы Тарашкевіца

    Тэг: .Катэгорыі: , , , , .

«Пенелапіяда» – гэта Гамерава «Адысея», пераказаная Пенелопай. У эпасе Пенелопа – дачка спартанскага цара Ікарыя і стрыечная сястра Алены Прыўкраснай – прадстаўленая як ідэал вернай жонкі. Дваццаць доўгіх гадоў яна чакае з Траянскай
вайны мужа Адысея, адбіваючыся ад залётаў сквапных жаніхоў. Тыя нахабна
пасяліліся на выспе Ітака і спрабуюць узяць з ёй шлюб, бо лічаць Адысея мёртвым. У
Маргарэт Этвуд іранічная і жарсная Пенелопа сама расказвае гісторыю свайго
жыцця, поўную супярэчнасцяў і таямніцаў. Многія вобразы і матывы антычнай
міфалогіі ў яе пераказе набываюць абсалютна нечаканую інтэрпрэтацыю.
Рэдактура – Валянцін Акудовіч; карэктура – Настасся Мацяш; вокладка – Анатоль Лазар, дызайн-студыя ”Адліга”; макет і друк – выдавецтва “Логвінаў”.

Маргарэт Этвуд (1939) – канадская англамоўная пісьменніца, паэтка, літаратурны
крытык, актывістка аховы навакольнага асяроддзя. Лаўрэатка шэрагу прэстыжных
літаратурных прэмій, у тым ліку Букера (2006). Адна з найбольш вядомых англамоўных пісьменніц у свеце. Кавалерыня ордэна Канады. (Больш чытаць пра Маргарэт Этвуд — у онлайн-часопісе «ПрайдзіСвет»)

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)