• Пэрыш Дэвід. Цішоткі і Пінжакі: дапаможнік па творчым бізнесе

    37.40 руб.

    2

    Паспяховыя творчыя прадпрыемствы яднаюць у сабе творчы і дзелавы пачатак. Кніга «Цішоткі і Пінжакі» прапануе такі падыход, які дапаможа спалучыць творчы запал з найлепшымі падыходамі да вядзення бізнесу.
    Кніга напісана ў забаўляльнай і вольнай манеры. Яна дасць неабходныя парады і натхніць усіх тых, хто хоча заснаваць крэатыўны бізнес і паспяхова ім кіраваць.
    Маркетынг, фінансы, канкурэнцыя лідарства, інтэлектуальная ўласнасць і не толькі — усё гэта змешчана пад адной вокладкай. Найлепшыя ўзоры вядзення бізнесу прадстаўлены ў выглядзе адзінаццаці «Дзейсных ідэй» на прыкладзе шэрагу творчых прадпрыемстваў і арганізацый.
    Жанр Дапаможнік па бізнесе
    Выдавецтва Логвінаў
    Год выдання 2017
    Колькасць старонак 111
    Памеры 125х173
    Вокладка мяккая
    ISBN 978-609-8147-95-7


    Тэгі: , .Катэгорыі: , , , , , , .

Пераклад на беларускую мову Дыяна Даражок

Кніга «Цішоткі і Пінжакі» развенчвае міфы пра вядзенне творчага бізнесу, дае практычныя парады для крэатыўных прадпрымальнікаў, выкарыстоўвае тэматычныя даследванні і рэальныя прыклады. ~Аляксандр Шышлык, ЮНЕСКА
«Цішоткі і Пінжакі» — гэта не проста добрая кніга, гэта каштоўны памочнік для ўсіх тых, хто распачынае або імкнецца ўтрымаць бізнес у творчай галіне ~Даян Орлз, Каралеўскі інстытут маркетынгу
Мець гэты дапаможнік — тое самае, што пастаянна быць на сувязі с прафесійным дарадцам. ~Эн Маклнёры, Дэпартамент гандлю і інвестыцый Злучанага Каралеўства
Сціслая і зразумелая кніга з прыемным простым дызайнам. «Цішоткі і пінжакі» — гэта цудоўная сумесь тэорыі, практыкі і натхнення ~Фіёна Шоў, Capsica Publishing
Прадмова
Уступ

1. Творчасць і бізнес
2. Ведай сябе
3. Назірай і заўважай
4. Магія маркетынгу
5. Канкурэнцыя і што з ёй рабіць
6. Ахова ўласнай творчасці
7. Як лічыць грошы
8. Твая ідэальная кампанія
9. Лідэрства і кіраўніцтва
10. Тэорыя бізнес-верагоднасці
11. Твой шлях да поспеху

Заключэнне
Дадатак 1. Творчыя галіны прамысловасці
Дадатак 2. Merseyside ACME
Спасылкі
Алфавітны ўказальнік
Падзякі
Дадатковая інфармацыя


MBA, MCMI, AIMC, MCIM, MIBA
Магістр бізнес-адміністравання, член Каралеўскага інстытута менеджменту, член Асацыяцыі кансультантаў па пытаннях унутранага кіравання, член Каралеўскага інстытута маркетынгу, магістр міжнароднага менеджменту.
Дэвід мае вопыт лідарства і непасрэднага кіраўніцтва ўстановамі ў сферы творчасці і культуры. Яго працоўны вопыт пацвярджаецца акадэмічнымі ступенямі, прафесійнымі акрэдытацыямі і членствам у шэрагу інстытутаў менеджменту.
Ён выкарыстоўвае свае веды і свой вопыт для таго, каб дапамагчы ўстановам культуры і творчасці стаць больш паспяховымі пры дапамозе спецыялізаванага навучання і кансультацыйных праектаў.
Ва ўсім свеце Дэвід дапамагае сваім кліентам развіць іх прадпрыемствы і арганізацыі, падказваючы новыя ідэі, эфектыўныя тэхнікі і найлепшыя практыкі, якія ляжаць на памежжы розных галін і сектараў эканомікі, нацыянальных і культурных кодаў. Ён адкрывае кліентам новыя магчымасці, дапамагаючы прыстасаваць найлепшыя сусветныя рашэнні да лакальных умоў пэўнага прадпрыемства.
Праца Дэвіда прызнана на міжнародным узроўні. Ён супрацоўнічае з вялікай колькасцю прадпрыемстваў, дзяржаўных устаноў, некамерцыйных арганізацый у Вялікабрытаніі, Індыі, Канадзе, Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, Францыі, Італіі, Швейцарыі, Егіпце, Турцыі, Германіі, Даніі, Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, Сінгапуры, Тайландзе і Кітаі.

www.davidparrish.com


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)