

«Лотас на асфальце» – другая кніга паэзіі Алеся Плоткі, змеяносца, які ідзе ў сучбелліце шляхам Via combusta. Рэтраспектыва нявыкрутак, надзеяў і людзей за перыяд 2016-2020, канец беларускага і чэскі перыяд жыцця аўтара. Прыватны нататнік і адначасова календар тэрапіі, супольнае падарожжа ад Бабрабора да Вацлавака і назад.
З прадмовы Ганны Севярынец:
«Уласна кажучы, гэта і ёсць праўда Алеся Плоткі: паэтычнае выказванне перш за паразуменне, запрашэнне да агульнага блукання замест гульні ў «паэтычныя паддаўкі», прапанова далучыцца да шыфраў, знайсці агульныя коды, якія раней вам прыносілі на сподачку, а тут — паспрабуй адшукай. Праўда люстра, праўда голкі. Тое, што ляжыць на дне паэтавай душы».
Жанр | вершы |
Выдавецтва | Люта справа |
Год выдання | 2020 |
Колькасць старонак | 188 |
Вокладка | мяккая |
Памеры | 145х200 мм |
ISBN | 978-617-7420-52-0 |
У наяўнасці