Прадстаўленыя вашай увазе творы Ярылы Пшанічнага важныя для беларускай літаратуры не менш чым, да прыкладу, “Сказ пра Лысую гару” Ведзьмака Лысагорскага. Напрыканцы 90-х гг. ХХ стагоддзя аўтар “Пішчавых лішкоў” актыўна друкаваўся ў газеце анархістаў “Навінкі”, цяпер супрацоўнічае з газетай зялёных “Мирный атом”. Унікальнасць стылю Ярылы Пшачнічнага ў спецыфічнай падачы – усе тэксты былі адмыслова напісаныя на “трэцяй” (неафіцыйнай) мове Беларусі – трасянцы. Важна зразумець, што такая творчая фрывольнасць абумоўлена сітуацыяй у грамадстве. Не сакрэт, што многія беларусы не ведаюць ані рускай, ані беларускай і актыўна ў паўсядзённым жыцці ўжываюць менавіта гэтую грымучую сумесь. Ужо даўно сталася нормай, калі чыноўнік на гэтым “быццам тарабарскім слэнгу” публічна прамаўляе.

Перад вамі спроба пакпіць з існай лінгвістычнай сітуацыі. Аўтар жанглюе не толькі палітычнымі, эканамічнымі мячамі, ён жанглюе постсавецкай заскарузласцю, выкрываючы псеўдаінтэлігентнасць. Таму ўсе памылкі: граматычныя, стылістычныя, моўныя ‒ у прадстаўленых творах ёсць задачай канцэптуальнай і не падлягаюць крытыцы. У гэтым выданні зафіксаваны адмысловы аўтарскі прыём, які выводзіць паэта Ярылу Пшанічнага па-за моўныя межы чалавечага мора. Ён адзін з апошніх песняроў вялікіх плошчаў і праспектаў.

Зміцер Вішнёў


Уладзімір Банько (творчы псеўданім Ярыла Пшанічны) — легендарны паэт-трыбун, а таксама анархіст, музыкант, мастак. Арт-правакатар, мадэратар, аматар перфомансаў. Выступаў у складзе экспрыментальных музычных праектаў Karaoke Vomit, Roomdark, «Барадаты Грынвіч», «Князь Мышкін». Аўтар унікальнай кнігі вершаў на трасянцы «Пішчавыя лішкі» (2011).

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

    Дастаўка па Мінску:
    Штодзённа з 17:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: