• Пясецкі С. Гляну я ў аконца

    9.60 руб.

    0

    Другая кніга Менскай трылогіі аўтара (першая кніга «Яблычак»).
    «Гляну я ў аконца…» — другі раман з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніц зладзейскае асяроддзе Менска пачатку ХХ стагоддзя.
    Дзеянне рамана ахоплівае перыяд з ранняй вясны 1918 да жніўня 1919 года, час краху імперый і ваяўнічага паўставання новых дзяржаў. Той парой у Менску як у вялікім прыфрантавым горадзе з шырокімі магчымасцямі для прафесійных злачынцаў канцэнтраваліся прайдзісветы з самых розных краёў.
    Пераклала з польскай Марыя Пушкіна
    Жанр Раман
    Выдавецтва Логвінаў
    Год выдання 2018
    Колькасць старонак 246
    Вокладка мяккая
    Памеры 126×195 мм
    ISBN 9786098213515


    Тэг: .Катэгорыі: , , , .

Пераклад з польскае — Віктар Шукеловіч

Сяргей Пясецкі — польска-беларускі пісьменнік, які нарадзіўся ў 1901 годзе ў Ляхавічах. Яго жыццё поўнілася экстрэмальнымі прыгодамі і незвычайнымі авантурамі, сярод якіх былі шпіянаж і кантрабандная дзейнасць на савецка-польскай мяжы ў раёне Ракава. У 1926 годзе Сяргея Пясецкага за бандыцкі налёт прысудзілі да смяротнага пакарання, але потым замянілі прысуд на 15 гадоў турмы.

За кратамі ў Пясецкага праявіўся літаратурны талент, а яго творы прынеслі славутасць і дапамаглі раней вызваліцца з турмы.

Пасля Другой сусветнай вайны Пясецкі эміграваў на Захад, дзе жыў у вельмі сціплых умовах, хоць меў еўрапейскую літаратурную славу. Памёр у 1964 годзе ў Вялікабрытаніі.

Крыніца

Назву раману, як і яго першай частцы, «Яблычку», дала папулярная сто год таму зладзейская песенька.

«Гляну я ў аконца, пагляджу я ў фортку —
Крочаць зладзеі ў расклёшаных портках…
Гальштукі модныя, выпрасаваныя,
Боцікі новыя, лякіраваныя…»

Гэта вострасюжэтны, інтрыгоўны і вясёлы твор пра Менск пэрыяду ад раньняй вясны 1918-га да жніўня 1919 году. Тады горад часова апынуўся пад нямецкай акупацыяй, якая не перашкодзіла яму стаць месцам з шырокімі магчымасьцямі для прафэсійных злачынцаў ды рознага кшталту прайдзісьветаў. Сюды сьцякаліся авантурнікі з розных канцоў былой Расейскай імпэрыі. Пісьменьнік малюе выразныя гарадзкія пэйзажы, напаўняе іх яскравымі дэталямі і калярытнымі пэрсанажамі.

«Бондараўскі завулак цесны… Цесны, крывы, брудны. Малыя драўляныя дамкі ў пярэпалаху разьбегліся ў розныя бакі, прыселі і заплюшчылі вочы. Толькі дзе-нідзе, праз шчыліны ў дзьвярах ці аканіцах, прасьлізгваюць жоўтыя штылеты сьвятла і, быццам у смале, вязнуць у начы… Гэта апошняя вуліца дзікага прадмесьця Менска — Камароўкі. Апошняя як з гледзішча разьмяшчэньня, так і з гледзішча бясьпекі. Фраеры сюды нават удзень зазіраюць неахвотна, мянты прыходзяць узброеныя, групамі па некалькі або і дзясяткам з гакам чалавек. Адсюль, як у джунглях, разьбягаюцца сьцежкі, але не зьвяроў, а паляўнічых. Сьцежкі тых, хто шаберам зрывае замкі і прабоем, адмычкамі пранікае ў самыя таемныя сховы… Бо і зьвярына ў іх незвычайная: пільнуюць яе зграі двухногіх дрэсіраваных сабак, закутых у сталь і закон… Сюды паляўнічыя вяртаюцца са здабычай. Або не вяртаюцца доўга, а часам і ніколі не вяртаюцца… Тут жывуць, гуляюць, пакутуюць і кахаюць, але ніколі не паміраюць. Можа, саромеюцца сьмерці».
У адным зь лірычных адступленьняў пісьменьнік тлумачыць, чаму героямі ягоных кніг сталі злачынцы. Апісвае ён іх, дарэчы, з заўважнай аўтарскай сымпатыяй.
«Прафэсія злодзея асабліва цяжкая. Яна патрабуе ад сваіх адэптаў сапраўднай мужнасьці, завостранага ўменьня назіраць, хуткасьці рашэньняў, вялікага прыроджанага розуму, фантазіі. Гэтых якасьцей, якія ў нармальным жыцьці ўласьцівыя здольнаму кіраўніку, дэтэктыву, адміністратару, вынаходніку і нават… пісьменьніку (элемэнты фантазіі, талент назіральніка), ледзьве хопіць шараговаму прафэсійнаму злодзею. Я ўпэўнены, што Чалавецтва губляе вельмі шмат, сьпіхваючы найбольш здольных, сьмелых і цікавых сваіх прадстаўнікоў на ўзбочча жыцьця пад злачынны штандар. З-пад гэтага штандару амаль ніхто не вяртаецца. Тыя, хто там апынуўся, зь цягам часу пачынаюць пагарджаць сьветам фраераў, а „шпагат“ (інтэлігент) ім агідны як асоба баязьлівая, слабахарактарная, з фальшывым сэрцам і фальшывым законам. Зладзеі, якіх я апісваю, былі культурнай спадчынай усёй Эўропы — ейным прадуктам».
Героі раману час ад часу апынаюцца ў мясцовай турме, якую Сяргей Пясэцкі характарызуе вельмі нечакана.
«Менская турма мела добрую рэпутацыю. Камэры былі сьветлыя, зь вялікімі вокнамі. Былі легематы (асобныя нары, што апускаліся на ноч). Перапоўненасьці не было. Турма была разьлічаная на пяцьсот вязьняў, і прыкладна столькі ўтрыманцаў у ёй і было».
У адрозьненьне ад «Яблычка», які напісаны даволі цнатліваю мовай, нават калі паказваюцца брутальныя сцэны з жыцьця нецнатлівае публікі, гэты раман густа перасыпаны зладзейскім жаргонам.
«Змрок залівае Камароўку. Дождж сыпле і сыпле. Дзесь далёка неахвотна, нізкім басам адгукаецца сковэр… Без усялякай нагоды, для забавы. Можа, голас спрабуе або падбадзёрвае сябе. Бондараўскім завулкам шыбуе Ісай. Кумпалам ліхтары бʼе, нагамі па брудзе выпісвае, з парканамі вітаецца. Уся вуліца — ягоная. „Скокі“ ў яго шэўровыя, гусарскія, гармонікам выбіраюцца ля долу халяваў. Шапка зь лякіраваным брыльком па-заліхвацку заламаная набакір, а з-пад яе задзірыста, па-казацку, чубіцца кудзер валасоў. Пінжак расхрыстаны. Рукі — кулакамі, кулакі — у кішэнях. Шалік ззаду разьвіваецца, быццам пірацкі сьцяг. Адразу бачна: керны хойрак плыве».
Для неабазнаных у падобнай лексыцы ў канцы кнігі дададзены слоўнік.
Але перад фіналам пісьменьнік вуснамі аднаго з пэрсанажаў нібы прадказвае лёс сваіх герояў.
«…Прыйдуць таварышы — новае жыцьцё пачнецца… Красьці ня трэба. Кожнаму дадуць працу. Усё адно, ці мае хто правы, ці ня мае. Злодзей, ня злодзей — да кожнага свая павага…»
Але гэта ўжо новая гісторыя. У трэцяй кнізе «Менскай трылёгіі» «Ніхто дабром ня дасьць збавеньня…»
Крыніца: https://www.svaboda.org/a/29592193.html


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)