«Піліпікі» – нізка аповедаў Барыса Пятровіча. Назва яе паходзіць ад імя галоўнага героя Піліпа, якога аўтар прымушае рабіць і думаць тое, што звычайна ня робіць і ня думае звычайны чалавек. Да першай публікацыі сваёй кнігі аўтар даў такі каментар: «Піліпкі» пісаліся ня жартам, не ўсур’ёз і ня дзеля выпендрону. Яны проста пісаліся. А таму не задавайце пытаньня: а навошта яны напісаныя? Ні мне, ні сабе. Бо ўсё, што ніжэй гэтых словаў, ня вартае нават гэтых словаў». (З нявыдадзенага яшчэ энцыклапедычнага даведніка).
Для шырокага кола чытачоў – у аўтобусах, тралейбусах, метро, цягніках і іншых сродках баўленьня часу між працай і домам.

Барыс Пятровіч (Сачанка) — празаік, галоўны рэдактар часопіса “Дзеяслоў”, з 2010 г. старшыня ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў».
Нарадзіўся ў 1959 г. у вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Паводле адукацыі журналіст. Працаваў у газетах “Гомельская праўда”, “Звязда”, “Літаратура і мастацтва”, часопісе “Полымя». У 2002 годзе заснаваў і стаў галоўным рэдактарам літаратурнага часопіса “Дзеяслоў”. У снежні 2011 г. абраны старшынём Рады ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.
Яскравы прадстаўнік экзістэнцыялізму ў сучаснай беларускай літаратуры. У творчасці спалучае адданасць класічнай літаратурнай традыцыі з дакладна выверанымі назіраннямі за рэаліямі. Аўтар кніг “Ловы” (1992), “Сон між пачвар” (1994), “Фрэскі” (1998), “Шчасце быць” (2004), “Жыць не страшна» (2008, прэмія “Гліняны Вялес” за 2008 год), “Піліпікі” (2009), “Плошча” (2010).

Водгукі


 
  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

    Дастаўка па Мінску:
    Штодзённа з 17:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: