У зборнік Дзмітрыя Пятровіча ўвайшлі аповесці, апавяданні, эсэ, якія раней былі апублікаваны і атрымалі станоўчую ацэнку крытыкі і чытачоў, а таксама новыя творы пісьменніка. Містычна-прыгодніцкая аповесць «Белая Жанчына» напісана на выключна новым для беларускай прозы матэрыяле — пра спелеолагаў. Як вядома, гэта людзі, апантаныя даследаваннем пячор. У аснову дэтэктыўнай аповесці «Джэк» і апавядання «Анёлы» пакладзены рэальныя падзеі. Апавяданне «Цана крыві» прысвечана памяці ахвяр трагедыі ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года.

АПАВЯДАННІ
> Анёлы
> Ружа
> Яніна
> Я веру. І вы верце!
> Вартоўня
> Цана крыві
> Мара
> Ласкавы падман
> Суседзі
> Сын
> Мудранка
> Хворае сэрца
> Выстава
ЭСЭ
> Галаўнінскім шляхам
> Горад майго сэрца
АПОВЕСЦІ
> Джэк
> Белая жанчына

Дзмітрый Пятровіч — паэт, празаік, кампазітар. Нарадзіўся 29 красавіка 1971 г. у г. Заслаўе Мінскай вобласці. Скончыў музычна-педагагічны факультэт, факультэт беларускай філалогіі і культуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка, потым магістратуру. Шмат гадоў настаўнічаў. Цяпер працуе вядучым стылістычным рэдактарам газеты “Звязда”. Сябар Саюза пісьменнікаў Беларусі.

У 2010 г. убачыў свет зборнік яго паэзіі “Белая квецень кахання”, праз два гады — кніга прозы “Белая Жанчына”, адзначаная Рэспубліканскай літаратурнай прэміяй “Залаты Купідон” (2-е месца на конкурсе “Найлепшы твор 2012 года”), у 2013 г. выйшла другое, дапоўненае выданне гэтага зборніка. Зборнік вершаў “Адзіноты пажоўклыя дні” выйшаў у 2014 г., кніга прозы “Анёлы” — у 2015 г. Аўтар больш за 100 песень на словы сучасных беларускіх паэтаў (у тым ліку на свае вершы).


Водгукі


 
  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)