-
Радзівіл Багуслаў. Аўтабіяграфія
2
Гэтую кнігу з яе асноўным творам, «Аўтабіяграфіяй», што належыць пяру выбітнага дзяржаўнага і ваеннага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага князя Багуслава Радзівіла, варта аднесці да «літаратуры факту».
Адрасуецца чытачам, якія цікавяцца еўрапейскай гісторыяй.
Жанр Мемуары Выдавецтва Радыёла-плюс Год выдання 2009 Колькасць старонак 212 Вокладка мягкая Памеры 126×169 мм ISBN 978-985-448-102-9
Супольная гісторыя
Прадмова Генрыка Літвіна
Пераклаў з польскай Уладзімір Сіўчыкаў
Прадмова Генрыка Літвіна
Пераклаў з польскай Уладзімір Сіўчыкаў
Багуслаў Радзівіл
>АЎТАБІЯГРАФІЯ
Заўвагі
Пераклаў з польскай Анатоль Бутэвіч
Багуслаў Радзівіл
>Як і ў якім горадзе да ваенных функцый быў далучаны
Пераклаў з польскай Анатоль Бутэвіч
Багуслаў Радзівіл
>Калі войны праводзіць пачаў і ў якіх ваенных падзеях браў удзел
Пераклаў з польскай Анатоль Бутэвіч
>Падарожны дзённік Багуслава Радзівіла 1620-1669 гадоў
Падрыхтаваў і пераклаў з польскай Анатоль Бутэвіч
>Рыцар Рэфармацыі
Пасляслоўе Уладзіміра Сіўчыкава
>Бібліяграфічныя звесткі
>Выкарыстаныя крыніцы
Нарадзіўся 3 траўня 1620 года ў Гданьску у сям’і кашталяна віленскага Януша Радзівіла і Лізаветы Соф’і Гогенцолерн. З сямі гадоў выхоўваўся ў ВКЛ пад апекай стрыечнага дзядзькі Крыштафа Радзівіла Перуна. У 1637 выехаў вучыцца ў Нідэрланды, але кінуў навучанне дзеля ўдзелу ў вайне з іспанцамі. Пазней вучыўся ў Парыжы ў Акадэміі рыцарскай.
Падарожнічаў па Еўропе, удзельнічаў у войнах і міжусобіцах. У 1648 вярнуўся ў Рэч Паспалітую, калі даведаўся пра казацкую вайну. Для барацьбы з казакамі наняў 2 тыс. пехацінцаў, рэйтараў і драгунаў. У антыказацкіх кампаніях удзельнчаў як генерал каралеўскай гвардыі. Улетку 1654 спазніўся пад Шклоў да вялікага гетмана літоўскага Януша Радзівіла і практычна не ваяваў, у наступным годзе браў удзел у контрнаступе і кіраваў дывізіяй Януша Радзівіла пры аблозе Магілёва, калі той быў хворы. Разам з Янушам Радзівілам з’яўляўся ініцыятарам Кейданскай уніі — пераходу ВКЛ пад пратэктарат Швецыі. Перайшоўшы да шведаў, узначальваў брандэнбургскую армію на тэрыторыі Прусіі (1657—1658), пасля вярнуўся на бок Рэчы Паспалітай і ваяваў супраць Швецыі ў Курляндыі.
Валодаў вялікай латыфундыяй, пасля смерці бацькі стаў уладальнікам Слуцкага і Капыльскага княстваў, многіх маёнткаў, у выніку шлюбу са сваёй стрыечнай пляменніцай Ганнай Марыяй, дачкой Я. Радзівіла, атрымаў Кейданы, Дубінкі, Біржы, Заблудаў, Койданава, Беліцу і інш., трымаў Мазырскае, Бранскае, Барскае староствы. У Слуцку сабраў архіў, бібліятэку, дзе зберагаліся каштоўныя рукапісы, у тым ліку Радзівілаўскі летапіс (завяшчаў яе ў 1668 у Каралявец).
Падтрымліваў кальвінісцкія зборы і школы. Збіраў творы мастацтва. Складаў рэлігійныя гімны. Аўтар замалёвак з панарамамі беларускіх гарадоў, эскізаў і праектных чарцяжоў збудаванняў (зберагаюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі). На службе ў Багуслава Радзівіла былі многія вучоныя, дзеячы культуры, у т.л. Ю. Нарановіч-Наронскі, С. Незабітоўскі.
Б. Радзівіл адкрыў у Слуцку прадпрыемства па вырабе гармат. Майстры па адліўцы гармат былі запрошаны з Германіі. Памёр 1 снежня 1669 года пад Кёнігсбергам.
Шырокаму колу чытачоў вядомы дзякуючы раману Генрыка Сянкевіча «Патоп».

Побач на паліцы:
Кіпель Яўхім. Эпізоды
16.30 руб. У кошыкАляшкевіч Алесь. Замкавая гара
26.90 руб. У кошыкРадзівілы: лёсы краіны і роду
10.00 руб. У кошык