У выдавецтве «Мастацкая літаратура» ўпэўненыя, што гэта будзе адна з іх найлепшых кніг сёлета. Адно з найбольш поўных выданняў пункціраў Разанава аздоблена гравюрамі маладой мастачкі Кацярыны Дасько, яна працавала з Разанавым больш за тры гады. Кніга атрымалася вельмі стылёвай. «Такую не сорамна з сабой і ў ложак узяць», — кажа Аксана Спрынчан. ~Наша Ніва
Слынны паэт спалучае ў сваёй творчасцi i беларускую, i еўрапейскую традыцыi, таму яго ахвотна перакладаюць на мовы свету. Ёсць i досвед вершаскладання на нямецкай мове. Нядаўна выйшла створаная Разанавым кнiга майстэрскiх вершаваных пераказаў прадмоў Францыска Скарыны. А ў гэты зборнiк увайшлi напiсаныя з 1966 па 2017 год пункцiры — асаблiвая, прыдуманая аўтарам форма вершаў. «Сцiслыя, як формулы, i красамоўныя, як малюнкi, яны ў звычайным распазнаюць iстотнае i адрасуюцца ўсiм i кожнаму».

Блукае сад —
Наўздагад
Падае яблык.
Вулiца доўгая.
«Хто ты?» —
Выпытвае дождж.
Нехта пастукаўся —
Выйшаў.
У ноч: да твару
Даткнулася далечыня.

Безумоўна, змест кнiгi не для аматараў звычайнага версiфiкатарства. Выпадковы чытач можа проста разгубiцца цi раззлавацца. А можа задумацца, што хавае за трыма — пяццю радкамi пункцiру аўтар. Часам удаецца адгадаць. Зразумела, напрошваецца параўнанне з хоку i танка. А цудоўныя малюнкi Кацярыны Дасько таксама настрояць на фiласофскi лад.

Нарадзіўся 5 снежня 1947 года ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Тры гады вучыўся на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта, адкуль перавёўся ў Брэсцкі педагагічны інстытут імя A. С. Пушкіна, які закончыў у 1970 годзе. Працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў вёсцы Кругель Камянецкага раёна, з 1972 года ў Мінску — літсупрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва», з 1974 года — рэдактарам у выдавецтве «Мастацкая літаратура», з 1994 года — у часопісе «Крыніца».

Пачаў друкавацца ў 1961 годзе. Выдаў зборнікі паэзіі «Адраджэнне» (1970), «Назаўжды» (1974), «Каардынаты быцця» (1976), «Шлях-360» (1981), «Вастрыё стралы» (1988), «У горадзе валадарыць Рагвалод» (1992), «Паляванне ў райскай далiне» (1995), «Рэчаiснасць» (1998).

Творы Алеся Разанава перакладзены больш чым на 20 моў, асобнымi выданнямi выйшлi кнiгi ў Грузii, Германii, Балгарыi, Польшчы.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Беларусi iмя Янкi Купалы.


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: