Кніга ўяўляе з сябе зборнік апавяданняў і аповесцяў, напісаных на мяжы дваццатага і дваццаць першага стагоддзяў. Героі твораў — гэта моладзь дзевяностых, якая шукае сябе, сапраўднае каханне і свае карані на разломе часу, калі здаецца, што паўстае цалкам новая Беларусь. Ці знаходзяць героі ў сярэднім веку тое, што шукалі ў маладосці, якую яны стварылі будучыню, з самаіроніяй, сумам і любоўю распавядаецца аўтарам у творах новага тысячагоддзя.

«Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі», Марыя Роўда
Аповесці
> “1896”
> Чорная лінія
> Настаўнік заўжды вінаваты
Апавяданні
> Вырві гэта з мяне
> Калекцыянер
> Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі
> A вы думалі, пра што?
> Няма Соні паратунку
> “Як мы гралі розныя п’есы”
> Пясняр паталагічнага кахання
> Мы ідзем на пахаванне
> Пілюкі-ліквідатары
> Не злавіць тую птушку
> Цяпер застанецца след
> Беларускі бальзам
> Ваўкалак
> Ода зялёным гумовікам
> Гэткай бяды, альбо Каханне як штамбавая ружа
> Лёс — не лёс
> Чырвоны кабрыялет

Марыя Роўда (Салаўёва Марыя Аляксееўна) нарадзілася ў 1975 годзе ў Мінску. У 1990–1992 гадах навучалася на аддзяленні беларускай мовы і літаратуры Ліцэя пры БДУ. У 1997 годзе скончыла факультэт ангельскай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. У 2005 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па дыскурсійна-кагнітыўным аналізе ангельскага мастацкага тэксту. Працуе дацэнтам МДЛУ на кафедры гісторыі і граматыкі ангельскай мовы. 3 2006 года першы ў Беларусі фасілітатар неасакратаўскай размовы. 3 1993 года друкуецца ў “Нашай Ніве” і “ARCHE”. Перакладала на беларускую мову англійскамоўную прозу, драматургію і дзіцячыя мультфільмы. Друкавалася ў зборніках “Жанчыны выходзяць з-пад кантролю” (Менск: Логвінаў, 2007) i “Antologie Beloruskych Povfdek” (Brno: Vštrnė Mlyny, 2006).

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)