• Рублеўская Людміла. Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча
  • Рублеўская Людміла. Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча

    5.00 руб.

    1

    У трэцяй кнізе цыкла Людмілы Рублеўскай,які распавядае пра прыгоды ў XVIII стагоддзі беднага шляхцюка пранціша Вырвіча і полацкага доктара Баўтрамея Лёдніка, працягваюцца неверагодныя падзеі. Героям давядзецца шукаць езуіцкія скарбы ў сутарэннях пад Менскам, падарожнічаць у карэце з чорным магам і егіпецкай прынцэсай, прысутнічаць на балі ў палацы расейскай імператрыцы. Каму павінна належаць карона святога Альфрэда, скрадзеная з ангельскай скарбніцы ў час рэвалюцыі Кромвеля? Ці варта плакаць над спаленым домам, калі знойдзена сапраўднае каханне? Першыя гады праўлення Станіслава Панятоўскага, век плашча і шаблі, — выдатныя дэкарацыі для авантурна-прыгодніцкага сюжэта і падарожжа ў рамантычную і трагічную гісторыю Беларусі.
    Жанр Раман
    Выдавецтва Звязда
    Год выдання 2014
    Колькасць старонак 320
    Вокладка цвердая
    Памеры 130х200 мм
    ISBN 978-985-7083-85-5

    Няма ў наяўнасці


    Тэгі: , , .Катэгорыі: , , , .

…не будзем забывацца, наколькі слаба прадстаўленае ў беларускай літаратуры XVIII стагоддзе. Айчынныя пісьменнікі адзін за адным звяртаюцца да асобаў Рагнеды і Барбары Радзівіл. А вось жадаючых напісаць пра цяжкія, неспрыяльныя для Беларусі часы (калі, напрыклад, Рэч Паспалітая адлічвала апошнія дзесяцігоддзі свайго існавання) знаходзіцца няшмат. Аўтар “Авантураў” знаходзіцца тут амаль у гордай адзіноце. ~Дзяніс Марціновіч, budzma.by
Людміла Рублеўская (сапр.: Людміла Іванаўна Шніп) нарадзілася 5 ліпеня 1965 у Мінску — беларуская паэтэса, пісьменніца, літаратурны крытык.

Нарадзілася ў сям’і служачых. Скончыла аддзяленне архітэктуры Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума (1984). Працавала ў канструктарскім бюро на ВА «Гарызонт». Вучылася на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве (1986—1987), затым перавялася на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ, які скончыла ў 1994 годзе.

Працавала загадчыкам аддзела крытыкі ў часопісе «Першацвет», загадчыкам аддзела мовы ў газеце «Наша слова». У 1996-2003 гадах працавала ў штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва»: спачатку ў аддзеле крытыкі, з 2002 — рэдактарам аддзела літаратуры. З 2003 года працуе аглядальнікам аддзела культуры газеты «Советская Белоруссия».


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)