Аналіз усіх твораў Рублеўскай паказвае, што іх аўтар – гістарычны аптыміст. Таму, які б раман ні напісала пісьменніца (працяг пра прыгоды Вырвіча або нешта цалкам іншае), ён знойдзе свайго чытача і будзе запатрабаваны.
~Дзяніс Марціновіч, budzma.by
Людміла Рублеўская (сапр.: Людміла Іванаўна Шніп) нарадзілася 5 ліпеня 1965 у Мінску — беларуская паэтэса, пісьменніца, літаратурны крытык.

Нарадзілася ў сям’і служачых. Скончыла аддзяленне архітэктуры Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума (1984). Працавала ў канструктарскім бюро на ВА «Гарызонт». Вучылася на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве (1986—1987), затым перавялася на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ, які скончыла ў 1994 годзе.

Працавала загадчыкам аддзела крытыкі ў часопісе «Першацвет», загадчыкам аддзела мовы ў газеце «Наша слова». У 1996-2003 гадах працавала ў штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва»: спачатку ў аддзеле крытыкі, з 2002 — рэдактарам аддзела літаратуры. З 2003 года працуе аглядальнікам аддзела культуры газеты «Советская Белоруссия».


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)