• Рублеўская Людміла. Дагератып

    14.80 руб.

    0

    Новы гісторыка-прыгодніцкі раман Людмілы Рублеўскай «Дагератып» мае незвычайную структуру: дзеянне Кнігі знешняга кола перацякае ў Кнігу ўнутранага кола, з сучаснасці ў гістарычнае мінулае з непаўторнай атмасферай дэкадансу.
    У наш час маладая журналістка Сімка дапамагае разблытаць сямейныя таямніцы біёлагу Гальяшу. Выпадкова ў старой дзедавай кватэры яны знаходзяць дзённік. Перад іх вачыма паўстаюць загадкавыя падзеі з канца XIX стагоддзя…
    Уладальнікі фотаатэлье ў правінцыйным беларускім мястэчку, незалежная прыгажуня Багуслава і яе бацька Варакса Ніхель, разам з двума патрыятычна настроенымі студэнтамі выпраўляюцца фатаграфаваць этнаграфічную калекцыю ў злавесны маёнтак Жухавічы, гаспадара якога лічаць ваўкалакам. Далейшыя падзеі прымаюць самы нечаканы абарот…
    Дэкаданс, готыка, хорар, бязлітасная чалавечая подласць і палкае каханне насуперак усяму — усё гэта вы знойдзеце ў «Дагератыпе».

    Жанр Раман
    Выдавецтва Янушкевіч
    Год выдання 2017
    Колькасць старонак 246
    Вокладка мяккая
    Памеры 130х200 мм
    ISBN 978-985-7165-11-7


    Самавываз або бясплатная дастаўка ў Мінску па лініі метро. Перасылка поштай па Беларусі.

    Няма ў наяўнасці


    Тэгі: , , , .Катэгорыі: , , , , , .

беларуская паэтэса, пісьменніца, літаратурны крытык.
Дэбютавала вершам у 1983 (газета «Знамя юности»). Аўтар зборнікаў «Крокі па старых лесвіцах» (паэзія, 1990), «Адукацыя» (паэзія, 1990), «Замак месячнага сяйва» (паэзія), «Старасвецкія міфы горада Б» (проза, 2002), кнігі казак для дзяцей «Прыгоды мышкі Пік-Пік» (2000), аповесцей «Дзеці Гамункулуса» (2000), «Сэрца мармуровага анёла» (2001), «Пярсцёнак апошняга імператара» (2002), «Ночы на Плябанскіх Млынах» (2007), раманаў «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію» (2007), «Сутарэнні Ромула» (2010), трылогіі «Авантуры Пранціша Вырвіча» (2012—2014), драматычных паэм «Пасля Цэзара», «Першы запавет» і інш. Друкуецца ў рэспубліканскіх выданнях.

Гісторыяцэнтрычныя творы Людмілы Рублеўская некаторыя беларускія крытыкі пахвальна параўноўваюць з «меладраматычнымі інтэрпрэтацыямі» мастацкіх ідэй Уладзіміра Караткевіча. Так, падзеі ў яе рамане «Золата забытых магіл» (2005) адбываюцца паралельна ў найбольш цікавыя для Караткевіча часы паўстання Кастуся Каліноўскага і ў наш час. А гераіня аповесці «Пярсцёнак апошняга імператара» (2005) спазнае трагічную і гераічную гісторыю свайго роду, які выяўляецца каралеўскім.


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

    Дастаўка па Мінску:
    Штодзённа з 17:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: