• Рублеўская Людміла. Прыгоды мышкі Пік-Пік

    21.80 руб.

    0

    У звычайнай гарадской кватэры, у пакоі, які належыць маленькім Веранічцы і Максімку, жыве пад шафай тоўсценькая лянівая мышка. Гаспадары гэтай кватэры, Мама і Тата Веранічкі і Максімкі,- паэты. Мусіць, таму і мышка Пік-Пік не зусім звычайная мышка, гэтак жа, як і яе сяброўка, котка Пепіта. Казкі пра прыгоды мышкі Пік-Пік — удалая спроба прыўнесці казачны свет у звычайнае гарадское жыццё, даць сучасным дзецям зразумелага і блізкага ім героя.

    Мышка Пік-Пік, як і многія юныя чытачы, не любіць прыбіраць у сваёй норцы і вельмі любіць салодкае, марыць выйграць у конкурсе прыгажосці, заняцца бізнесам, праславіцца на тэатральнай сцэне… Усе яе прыгоды расказваюцца дасціпна, з гумарам, цікавыя і для самых маленькіх чытачоў, і для дарослых.

    6+

    Жанр Казкі
    Выдавецтва Мастацкая літаратура
    Год выдання 2018
    Колькасць старонак 167
    Вокладка мягкая
    Памеры 196×240 мм
    ISBN 978-985-02-1859-9

    Тэгі: , , .Катэгорыі: , , , .

Сумна было мышцы. Веранічка малюе, гуляць з ёй не хоча. Максімка спіць. Ну што будзеш рабіць з малечай! Тата за газету схаваўся – не дагукаешся. Мама есці гатуе, верш піша і адначасна посуд мые. Якія ўжо тут гульні…
Ніхто не хоча бавіцца з беднай мышкай… Хацела тая ўжо схавацца ў норку. А па падлозе ў дзіцячым пакоі Вераніччыны лялькі параскідваны.
«Дык я магу з лялькамі пагуляць! – узрадавалася мышка. – Вунь як Веранічка з імі добра час праводзіць – і размаўляе, і вучыць, і лечыць, часам на часткі разбірае… А яны ўсё церпяць. Самая добрая сябрына!» І давай мышка цягаць гэтых цярплівых сябровак да сябе ў норку. Зацягнула, якіх змагла, рассадзіла – ледзь павярнуцца ў норцы.
– Ну, госці дарагія, – кажа Пік-­Пік, – у што пагуляем? У дом? У школу? У цырульню?
А лялькі маўчаць, толькі глядзяць на мышку круглымі немігучымі вачыма.
– Можа, вы есці хочаце? – запыталася мышка.
Хаця адказу зноў не было, Пік-­Пік прыцягнула з дальняга кута сваёй норкі лепшых цукерак. Але лялькі ўпарта не елі.
– Ды што ж гэта такое! – абурылася мышка. – Ні слова ад вас удзячнасці! Ні «дзякуй», ні «добры дзень»! Ідзіце адсюль, калі не жадаеце гуляць!
І Пік-­Пік пацягнула самую вялікую ляльку да выхаду з норкі.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)