• Русецкая Наталля. Каштаны ў кішэнях
  • Русецкая Наталля. Каштаны ў кішэнях

    0

    Бібліятэчка часопіса «Дзеяслоў» папоўнілася новым выданнем — у «Кнігазборы» выйшаў другі паэтычны зборнік Наталлі Русецкай, якую чытацкая публіка ведае як знаную перакладчыцу і даследчыцу шматмоўнай даўняй беларускай літаратуры. Гэтым разам пані Наталля выступае як аўтарка вершаў.

    Нягледзячы на тое, што Наталля Русецкая нарадзілася ў Ніжагародскай вобласці (Расія), расла і вучылася ў Мінску (Беларусь), стала жыве і працуе ў Любліне (Польшча), значную частку свайго жыцця, даследчыцкай і творчай дзейнасці аўтарка прысвячае менавіта беларускай нацыянальнай культуры.

    Зрэшты, ідэі шматмоўнасці, разнастайнасці свету і ўвогуле глабальнасці і непрадказальнасці ўсяго існага ярка адбіваюцца ў вершах пані Наталлі поруч з настальгіяй, тузе па Беларусі, па канкрэтных нашых гарадах, мясцінах і вуліцах. Напрыклад, верш “Цягнік Берасце—Менск”, у якім лірычная гераіня з нецярплівасцю чакае сустрэчы з роднай зямлёй:

    Час спыняецца ў пяць гадзін,

    калі да Менску застаецца гадзіна з нечым,

    а займацца зусім ужо няма чым,

    і цягнік пакрысе заязджае ў маўклівы вечар.

    Ты глядзіш на гадзіннік: цікай ты, не маўчы!

    давай, хутчэй перасоўвай стрэлкі,

    што ж яны захраслі ў табе, нібы стрэмкі?..

    І, як пішацца ўжо ў іншым вершы, “мост праз Буг, калі едзеш з дому, бясконца доўгі, адчуваеш, як пад нагамі знікае зямля”.

    Дарогі, ад’езды і вяртанні, межы паміж рознымі краінамі — тыя матывы, што часта можна сустрэць у паэтычным зборніку. Матывы частыя, але не галоўныя.

    Самае важнае, як падаецца, у кнізе “Каштаны ў кішэнях” — гэта пошук гераіняй сябе, свайго шчаслівага лёсу, свайго кахання, гэта радасць мацярынства, гэта ўспаміны часоў юнацтва і ўрокі сталасці. Гэта вера ў сваю будучыню.

    ***

    зіма пакідае сляды

    на вясновай мяжы

    пад снегам на даху

    спяць яшчэ капяжы

    але час іначай ужо бяжыць —

    хочацца жыць!..

    Жанр Паэзія
    Выдавецтва КНІГАЗБОР
    Год выдання 2015
    Колькасць старонак 144
    Вокладка цвёрдая
    Памеры 125х200 мм
    ISBN 978-985-7119-43-1


    Тэгі: , , , .Катэгорыі: , , , , .

…восень лісце

I. ЛІСТАНОША ВОСЕНЬ
…так нечакана
…ліст
…пачатак
…у нядзельным
…нават у думках
…лісты
…лістота пад нагамі
…так шэра
…сувязь была
…спаліла
…імя
…верасень без цябе
…хусты
…пакуе восень
…лістапад у халодных
…Ты захаваў мае лісты

II. ПАКЛІЧА ДАРОГА
…ці дождж
…я ляцела
…лістападаўскае
…бязрадасна
…паміж табой
…на беразе
…разбіваецца сонца
…сустрэчы
…горад
…снег
…колькі было
…туга мяне прывядзе
…ён быў не самы горшы
…ён абяцаў
…Мост праз Буг
Цягнік Берасце—Менск

ІІІ. МЯЖА ПРАЗ СЭРЦА
…калі ў цябе ёсць
…ты доўга быў за мяжою
…навошта
…аднойчы
…не супадалі мы
…ёсць насамрэч
…па крошыве шкляным
…перахапіць
…думкі мае
…праз слоту
…адпусці сябе
…пад нагамі
…мы здарыліся

IV. КАЛЯДНЫЯ ВЫЦІНАНКІ
…даходзяць
…першы
…шпітальных
…свет
…яшчэ пахмурна
…з возу
…калядны цуд
…у кажуху
…як прысуду
…свечка
…снег сыпаў
…Зоркі
…усхадзіўся вецер
…брукаванка
…зіма ў дзяцінстве
…тыдзень-другі
…усміхнуцца
…сёння зранку
…дамкі цагляныя
…тварог

V. СЛОВА ПРЫХОДЗІЦЬ НА СВЕТ
…боль прарастае з душы
…за дзень снегу насыпала
…шэры снег на шэрым бруку
…ты не ўмеў цалаваць
…мы
…цыгарэта
…даруй
…ён старанна вынес з сабою смецце
…ты чуеш
…праз завірухі
…сорак саракоў
…зіма пакідае сляды

VI. Я ТАКСАМА ВЯСНА
…паўднёвы
…ноччу яшчэ марозна
…зіма яшчэ ўводзіць у зман
…не пакідай мяне ў самоце
…зіма заставалася з намі
…пайду
…гэта ўжо не адліга
…з вуснаў тваіх
…сочыцца
…прамень
…на вейках
…вясна разбівае лёд

VII. ПЕРАЛЁТНЫЯ СНЫ
…падпільнаваць
…кладуцца цені
…сціснуць далоні
…ночы
…не адбіваюцца
…ты жывеш
…на тонкай жылцы
…важна
…хачу быць дрэвам
…думак маіх
…час
…адразу

VIII. МОЙ ДОМ
…узгоркі
…недзе на ўзлеску
…бачыш, даўжэюць цені
…там, дзе мы ўчора мералі дарогі
…маленькі хлопчык
…усмешка сонца
…Не было дзе падзецца
…Раніца мая басаногая
…На тваіх трымаецца плячах
…усхадзіліся
…Стрэлам перуновым
…ісці басанож
…рэхам глухаватым
…лета паволі перацякала
…рука ў руцэ
…мне застануцца — вершы


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)