

Аповесць найноўшага клясыка літоўскай літаратуры Рычарда Гавяліса з любоўю малюе зьніклы побыт і дух савецкай Вільні, гэтак выдатна захаваны ў сучаснай Беларусі. Кніга адрасаваная гісторыкам джазу, а таксама шырокаму колу цьвярозых, п’яных, прыгнечаных ці бесклапотных чытачоў.
Пераклад з літоўскай Паўліны Вітушчанкі
Жанр | Аповесць |
Выдавецтва | Логвінаў |
Год выдання | 2018 |
Колькасць старонак | 660 |
Вокладка | мяккая |
Памеры | 147х221 мм |
ISBN | 978-609-8213-24-9 |
Няма ў наяўнасці
Рычард Гавяліс напісаў «Віленскі покер» за часы брэжнеўскага «застою», аднак выдаць змог толькі ў 1989 годзе. Наклад у 50 тысяч асобнікаў разышоўся з рэкорднай хуткасьцю. Тое ж паўтарылася і праз год — прытым што наклад другога выданьня быў ужо 120 тысяч.
«Віленскі покер» стаў бэстсэлерам і быў прызнаны новай літоўскай клясыкай. Летась выйшла пятае выданьне раману, які ў Літве назвалі адной з галоўных кніг пра Вільню за ўсю яе гісторыю.
Крыніца