Фатаграфіі Ігара Саўчанкі ні ў якім разе не настальгічныя. Як бы ні спрабавалі пераканаць гледача ў адваротным палітра, драпіны й каляровыя плямы, няроўныя краі, для мяне гэтыя фатаграфіі — наўпростая супрацьлегласьць настальгіі. Яны — увасабленьне абсалютнай прысутнасьці… ~З уступнага тэксту Ёрга Альбрэхта
Ігар Саўчанка нарадзіўся ў Менску ў 1962 годзе. З канца 1980-х займаецца фатаграфіяй. У 1991 годзе атрымлівае Прэмію Кодак-Патэ на Міжнародным салоне фатаграфіі ў Рояне (Францыя). Піша тэксты і прозу. З 1998 году стварае праекты на базе тэкстаў і змяшанай тэхнікі. Фатаграфіі Ігара Саўчанкі знаходзяцца ў прыватных і публічных калекцыях многіх краін, у тым ліку Дзяржаўным Рускім Музеі (Санкт-Пецярбург), Brandts Museet for Fotokunst (Адэнсе, Данія), Fotografiska Museet – Moderna Museet (Стакгольм, Швецыя), Fotomuseum München (Мюнхен, Германія), KIASMA – Museum of Contemporary Art (Хельсінкі, Фінляндыя), Museum of Fine Arts (Хьюстан, штат Тэхас, ЗША).

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)