• Савасцюк Вольга. Юлін рэстаран

    4.80 руб.

    1

    Юля вырасла ў вялікім горадзе і ўпершыню прыехала на канікулы да бабулі ў вёску. Напачатку ёй было сумна, але потым Юля знайшла для сябе цікавы занятак — яна адкрыла рэстаран для птушак і жывёл.
    Жанр Казка
    Выдавецтва Звязда
    Год выдання 2014
    Колькасць старонак 24
    Вокладка мяккая
    Памеры 165×240 мм
    ISBN 978-985-575-055-1

    Няма ў наяўнасці


    Тэгі: , .Катэгорыі: , , , .

Тэмы, якія закранае аўтар у вершах, блізкія і сучасным дзецям — шчаслівае вяртанне са школы дадому, калі атрымаў добрыя адзнакі, задуменнае назіранне за дажджынкамі з вокнаў свайго пакоя, калі яшчэ не хочацца спаць, летнія паходы з палаткамі ў вясёлай кампаніі, вожык, якога абавязкова трэба напаіць малаком… Вобразы настолькі блізкія, што кніга, бясспрэчна, будзе вельмі каштоўнай. ~Марыя Войцік, maaspb.by
У кнігу ўвайшлі вершы, загадкі і казкі. Вы прачытаеце, як адпачывае ў бабулі ў вёсцы дзяўчынка Юля. Яна вырасла ў вялікім горадзе і прыехала на канікулы сюды ўпершыню. Напачатку дзяўчынцы стала сумна, але потым Юля знайшла для сябе цікавы занятак — яна адкрыла рэстаран для птушак і жывёл, якія жылі на падворку. Аднак не ўсё атрымалася так, як планавала дзяўчынка. I тады на дапамогу прыйшла бабуля…

Кніга таксама раскажа аб ласунках, якія так любяць дзеці. Але, каб пазнаць той ці іншы, трэба ўважліва прачытаць загадкі і разгадаць іх.

Мастак — Ангеліна Вашчанка


Вольга Савасцюк амаль 30 год працуе ў журналістыцы, яна — галоўны рэдактар газеты «Пухавіцкія навіны», Выдатнік друку Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Вершы начала пісаць, калі ёй было 12 гадоў. Першыя творы для дзяцей напісаліся, калі нарадзіліся свае дзеці. Зараз яна піша вершы, казкі, апавяданні для сваіх унучак — цікаўных, дапытлівых дзяўчынак Олі і Тані. Шматлікія іх назіранні, думкі аўтар і перадала ў гэтай кніжцы праз сваіх герояў вам, маленькія чытачы. Гэта чацвёртая кніга для дзяцей Вольгі Савасцюк.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)