
-
Савоська Павел. Апошні сезон
5.70 руб.
0
Гісторыя маладога беларускага хлопца, які, патрапіўшы ў вір студэнцкага Ленінграду, не згубіў беларускай шчырасьці і адкрытасьці. Сямідзясятыя гады – разгар пабудовы камунізму ў Краіне Саветаў, дзе чалавек можа дыхаць вольна, але толькі ў адзін такт з уладай, дзе можна верыць у Бога, але нельга хадзіць у царкву. Дзе партыя кажа — трэба, а чалавек адказвае – ёсьць. Апынуўшыся на Чукотцы Сцяпан Артамонаў – бачыць сапраўдны непрыхаваны і непрыфарбаваны савецкі лад, дзе дасягненні пішуцца на паперы, дзе чыноўнікі не пакідаюць сваіх кабінэтаў, дзе чалавек мог загубіцца ў віхуры ліхалецьця, знікнуць і ён ужо не цікавы нікому. Працуючы ў “авангардзе” савецкай прамысловасьці, сярод ільдоў Богам забытага краю, галоўны герой не губляе асноўнага – ён застаецца чалавекам. І гэтая чалавечнасьць не дае яму спакою, не дае астыгнуць сэрцу пераўтварыцца ледзяную глыбу.Жанр Проза Выдавецтва Галіяфы Год выдання 2009 Колькасць старонак 398 Вокладка мяккая Памеры 130х200 мм ISBN 978-985-6906-25-4
Аповесці
> Апошні сезон
> Фіктыўны шлюб
> Грэшнік
Апавяданні
> Тэлеграма
> Мой сябар Венька
> Бабуліна нявеста
> Лета ў Макаце
> Здарэнне ў Бярозаўцы
> Двухтомнік
> Шабашнікі
> Партрэт
> Матрос з яхты «Штандарт»
> Падсвечнік
> Малітоўнік
> Незнаёмка з Эрмітажа
> Галінка бэзу
> Апошні сезон
> Фіктыўны шлюб
> Грэшнік
Апавяданні
> Тэлеграма
> Мой сябар Венька
> Бабуліна нявеста
> Лета ў Макаце
> Здарэнне ў Бярозаўцы
> Двухтомнік
> Шабашнікі
> Партрэт
> Матрос з яхты «Штандарт»
> Падсвечнік
> Малітоўнік
> Незнаёмка з Эрмітажа
> Галінка бэзу
Павел Савоська нарадзіўся ў 1941 годзе ў вёсцы Зарудзічы Сморганскага раёна. Пасля заканчэння Залескай сярэдняй школы і Друйскай тэхнічнай вучэльні, служыў у Савецкай Арміі. Нейкі час працаваў настаўнікам, экскаватаршчыкам, грузчыкам і плытагонам на лесанарыхтоўках у Сібіры. Скончыў Ленінградскі горны інстытут. Працаваў на Чукотцы горным майстрам, геолагам у старацельскіх арцелях «Дальняя» і «Мінерал». Займаўся бура-падрыўнымі работамі на Паўднёвым Урале, Казахстане і ў Латвіі. Быў старшым майстрам на Віцебскім аб’яднанні «Кераміка». Працаваў у газетах «Культура» і «Кнігарня». Друкаваўся ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Работніца і сялянка». Адзін з аўтараў калектыўнага зборніка «Краю мой – Нёман». Выдаў кнігі прозы «Ранішняя дарога» і «Запіскі халасцяка». Цяпер працуе тэхнікам у фірме «ЭПАМ-сістэмз». Жыве ў Мінску.
Побач на паліцы:
Несцяровіч Уладзімір. Непрыручанае рэха
7.50 руб. У кошык! Станкевіч Юры. Паўночны вецер для спелых пладоў
20.00 руб.13.00 руб. У кошыкБрава Алена. Садомская яблыня
15.90 руб. У кошык