• Керэт Этгар. Сем добрых гадоў

    15.90 руб.

    0

    У сваёй першай непразаічнай кнізе папулярны ізраільскі аўтар Этгар Керэт піша пра важныя для яго рэчы, што адбыліся за сем гадоў — ад нараджэня сына да смерці бацькі. У гэтых смешна-сумных гісторыях гаворыцца не толькі пра сям’ю і працу, перад чытачом паўстае панарама супярэчлівай сучаснасці — у Ізраілі і ў свеце.

    Пераклаў кнігу з іўрыта і ангельскай Сяргей Шупа.

    Жанр Раман
    Выдавецтва Логвінаў
    Год выдання 2016
    Колькасць старонак 232
    Вокладка мяккая
    Памеры 122х161 мм
    ISBN 978-609-8147-55-1

    У наяўнасці


    Тэгі: , , , .Катэгорыі: , , , , .

Слынны ізраільскі пісьменнік, “белы клоун сусветнай літаратуры” Этгар Керэт, чые кароткія апавяданні перакладзеныя на больш чым на сорак замежных моваў, з нагоды візіта ў Беларусь казаў:

Я вельмі ўзрушаны, што кніга выйдзе ў краіне, дзе нарадзіўся мой бацька. Калі бацька захварэў, дык пачаў усё больш і больш гаварыць пра мясціны свайго нараджэння і ўпершыню ў жыцьці выказаў спадзяванне, што я калі-небудзь туды прыеду. У наступным месяцы, праз чатыры гады пасля ягонай смерці, я ўпершыню прыеду ў Беларусь як пісьменнік. Калі б мой бацька мог пабачыць гэта, я ніколькі не сумняюся, што гэты мой візіт напоўніў бы яго радасцю і гонарам.

Этгар Керэт нарадзіўся ў сям’і выхадца з Беларусі ў 1967 годзе ў ізраільскім горадзе Рамат-Ган. Вучыўся ў Тэль-Авіўскім універсітэце. Служыў у войску. Аўтар зборнікаў кароткай прозы: “Настальгія па Кісінджэры”, “Піцэрыя “Камікадзэ” і дзіцячай кнігі “Тата ўцякае разам з цыркам”. Кінасцэнарыст, аўтар кінафільма “Медузы” (2003). На беларускую мову перакладалася кніга яго выбраных апавяданняў “Кіроўца аўтобуса, які стаў Богам”, якая па выхаде набыла шырокую папулярнасць сярод чытачоў.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)