Гэта першы (мабыць, не толькі ў беларускай літаратуры) вянок вянкоў санетаў, адрасаваны дзецям. Ды і тэматычна ён таксама незвычайны. Соф’я Шах выдатна перадае паэтычную сутнасць хлопчыка. які далучаецца да таямнічага свету выяўленчага мастацтва, марачы стаць мастаком. I робіць ён гэта менавіта на беларускіх рэаліях, знаёмячыся з карцінамі Г. Вашчанкі, Л. Шчамялёва, В. Шаранговіча і іншых вядомых мастакоў Беларусі.

Мастак — Дар’я Чупрыс


Соф’я Мікалаеўна Шах нарадзілася 29 лістапада 1947 года ў в. Лясец Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Дзіцячыя і школьныя гады прайшлі ў г.п. Азарычы таго ж раёна, дзе ў 1965-м скончыла сярэднюю школу. 3 1965 па 1969-ы —студэнтка Мазырскага педінстытута. У 1980 годзе скончыла Мінскі педінстытут і пераехала на сталае месца жыхарства ў Светлагорск, дзе працавала лагапедам у адной са школ.

Друкавалася ў часопісах «Полымя», «Беларусь», «Маладосць», «Крыніца», «Дзеяслоў», «Алеся», «Першацвет», «Роднае слова», «Пралеска», «Пачатковая школа», «Бярозка», «Вясёлка», у альманаху «Дзень паэзіі», у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», іншых рэспубліканскіх газетах.

У перакладах Ізяслава Катлярова на рускую мову вершы змяшчаліся ў часопісах «Нёман» (Мінск), «Форум» (Масква), «Новы часопіс» (Нью-Ёрк), у альманаху паэзіі «Паэтычны Алімп» (Масква, 2003), у анталогіі беларускай паэзіі «3 веку ў век» (з серыі «Славянская паэзія XX—XXI», Масква, 2003).

На яе творчым рахунку вянкі санетаў (болш за 200) і вянкі вянкоў санетаў «Адухаўленне», «Прысвячэнне», «Прызначэнне», «Спасціжэнне», «Увасабленне», «Азарычы», «Каб тое выказаць…», «Дзе яно ўсё?..». Не абышла яна санетным натхненнем і дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту. Каля 30 вянкоў санетаў адрасаваны менавіта ім.


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)