Славутыя на ўвесь свет чарадзейныя казкі Шарля Пэро, часцей вядомыя па спрошчаных пераказах, у гэтай кнізе прапануюцца ў поўным перакладзе арыгінальнага тэксту. Адрасуецца дзецям малодшага школьнага ўзросту, а вершаваныя маралі ў канцы кожнай казкі могуць быць цікавыя і дарослым.

Прыгажуня ў сонным лесе
Чырвоны каптурок
Сіняя барада
Кот у ботах
Чараўніца
Папялушка, ці крышталёвы пантофлік
Чубаты Рыке
Малое пальчанё

Шарль Пэро (1628-1703) – французскі пісьменнік-казачнік, крытык і паэт, быў членам Французскай акадэміі. У 1685 годзе Шарль Пэро напісаў сваю першую казку «Гізэль», якая стала гісторыяй звычайнай пастушкі, што стала прынцэсай. Гэтая казка стала пачаткам у «Эры казачніка Пэро». У 1697 годзе ў продаж паступіла кніга «Казкі матухны Гускі, або гісторыі і казкі былых часоў з павучаннямі». Яна ўтрымоўвала ў сабе дзевяць казак, якія, як сцвярджаў сам Пэро былі пераасэнсаваннем народных казак Францыі, што ён запомніў у дзяцінстве ад маці. Многія крытыкі асудзілі Пэро з-за гэтага. Але заўважылі і тое, што народныя казкі здабылі больш маляўнічы сюжэт і прывязку да рэальных месцаў: «Спячая Прыгажуня» – Версаль; «Папялушка» – Францыя тых часоў, стыль адзення, людзі. Пэро зрабіў казкі асобным літаратурным жанрам і паўплываў на развіццё казак па ўсім свеце.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: