• Шарова Ю. Вяртанне Ліліт

    13.90 руб.

    0

    Астрапсіхалахічны раман ў 4-х частках.
    Ліліт, першая жонка Адама, пакінула Рай і не прыжылася ў Пекле. За гэта Бог і Д’ябал змусілі яе падпісаць угоду, паводле якой Ліліт мусіць бясконца ўвасабляцца ў зямных жанчын і жыць сярод людзей. Пабадзяўшыся па свеце, Ліліт урэшце трапляе ў сучасны Мінск. Тут яна сустракае журналіста газеты «Наша Нядоля», які марыць пра літаратурную славу, папулярную блогерку, якая вучыць жанчын абуджаць у сабе Багіню, дэмана, які спакушае жанчын, ды анёла, які ўдзень працуе праграмістам і складае гараскопы, а ўначы гуляе па дахах. Таксама Ліліт сустракае вучонага ката, здольнага адрозніць оперы Вівальдзі ад італьянскага Гендэля, а яшчэ дзяўчыну-псіхолага, якой дапамагае раскрыць рэдкі дар з дапамогаю картаў Таро.
    Жанр Раман
    Выдавецтва Янушкевіч
    Год выдання 2018
    Колькасць старонак 292
    Вокладка мяккая
    Памеры 125×200 мм
    ISBN 978-985-7165-78-0


    Тэг: .Катэгорыі: , .

«Як зрабіцца гаспадыняй уласнага лёсу там, дзе за цябе ўсё вырашылі на цэлую вечнасць наперад?
Кніга для “добрых дзяўчынак”, якім няёмка парушаць нязручныя для сябе правілы. А яшчэ для аматараў спалучэння містыкі з рэалізмам у літаратуры, а таксама для ўсіх, каму даспадобы лёгкія, чытэльныя тэксты з займальным сюжэтам.»

Юлія Шарова — лаўрэатка прэміі “Дэбют” імя М. Багдановіча (раман “Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік”, 2013 год). У свой час навучалася оперным спевам, а потым атрымала дыплом практычнага псіхолага. Мае шмат розных прафесій і зацікаўленняў, з якіх чэрпае матэрыял для раманаў. Давярае ўласнай інтуіцыі болей, чым цвярозаму разліку. Умее варажыць на картах Таро.


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)