• Шаўлякова Ірына. Сапраўдныя хронікі Поўні

    3.30 руб.

    0

    Панарама літаратурнага працэсу першага дзесяцігоддзя ХХІ стагоддзя набудзе выразныя контуры, разгорнецца ў празрыстых заканамернасцях, прычынна-выніковых сувязях – некалі. Таму ж, хто назірае за быццём айчыннай літаратуры ў рэальным часе, кніга І. Шаўляковай, куды ўвайшлі артыкулы і рэцэнзіі розных гадоў, дае магчымасць ужо зараз скласці асабістае ўяўленне пра найноўшае беларускае мастацтва слова як пра свята Поўні, чые з’явы і постаці проста не маюць шанцаў не стацца знакавымі. Кніга будзе цікавая чытачам прафесійным і амаль прафесійным, чытачам-“аптымістам” і чытачам-“скептыкам”, чытачам-“сузіральнікам” і чытачам-“саўдзельнікам” – словам, усім тым, хто жыве ў літаратуры і жывы Літаратурай.
    Жанр Артыкулы і рэцэнзіі
    Выдавецтва Літаратура і Мастацтва
    Год выдання 2011
    Колькасць старонак 184
    Памеры 143Х200
    Вокладка мяккая
    ISBN 978-985-6994-12-1

    Няма ў наяўнасці


    Тэгі: , .Катэгорыі: , , , , , , , .

СУТОННЕ
Архаіка і яе «філіялы»: утульнасць будучыні
«Партызан ХХІ»: стратэгія і перспектывы прафесійнага выжывання
Партрэт без Героя

ГЕРОІ (БЕЗ ПАРТРЭТАЎ)
Маланкавыя будні самотнага сонца: практычная (ілюстраваная) уфалогія
Свята Поўні: Этнаграфічнаыя каментары да аднаго літаратурнага рытуалу
Правілы адасаблення
Рай-які-заўсёды-з-табой: міссіі і месіі пакалення ХХХ

ДЗЁННІКІ ПАЎНАЛЕЦЦЯ
Наша светлае Сёння: паэтычныя дэбюты ў «анатамічным тэатры»
Такая ў нас работа
Крыж піянерскасці: жанравая стратэгія найноўшага рамана ў фрагментах і зносках
Вымярэнне адлегласці паміж цудам і экзістэнцыяй
Ціхія гульні пасля кананады
Улапішызм як вяршыня найноўшага гуманізму
Актуальнасць = Неўміручасць, або Сціплая абаяльнасць 1990-х

ЖЫЦЦЁ ТЭКСТУ: ПАДТЭКСТ І КАНТЭКСТ
Чытанне для пераможцаў
«Вялікі Інка быў бкларусам», або Тапаграфія ўзмежка
Таемны шлях да яснабачання
Чалавек + пісьменнік = вольны (эсэіст)
Шоў гаваркіх зайцоў і крылатых хлусоў
Ліставанне з Велізарнай Цішынёй
Прачынайся: Каменданцткі час ў Краіне Цудаў
Простае нечалавечае шчасце


Літаратуразнаўца, крытык; кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Скончыла аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ (1996), аспірантуру па кафедры тэорыі літаратуры БДУ (1999); абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэорыі метафары і сімвала (2001).
Артыкулы і рэцэнзіі ў літаратурна-мастацкай перыёдыцы пачалі з’яўляцца з пачатку 1990-х. Аўтар публікацый у газетах «Літаратура і Мастацтва», «Культура»,часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», «Першацвет», «Полымя», «Всемирная литература», «Нёман» і інш.
Асобныя літаратуразнаўчыя працы перакладаліся на польскую, англійскую, украінскую, аўстрыйскую мовы. Сфера навуковых інтарэсаў улучае даследаванне паэтыкі мастацкага твора ў гісторыка-генетычным і эвалюцыйным аспектах, вывучэнне тыпаў мастацкай свядомасці ў дынаміцы літаратурна-мастацкіх эпох, аналіз заканамерасцяў і тэндэнцый развіцця найноўшага літаратурнага працэсу.
Жыве ў Мінску.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)