• Шчуко Ганна. Свет літар пані Понюшкі

    17.90 руб.

    3

    «А вы ведалі, што часам літары ажываюць і нават могуць прыйсці да нас у госці? Аднойчы так і здарылася! Літары, усе пераблытаныя, падбеглі да мяне і папрасілі іх намаляваць. Тады я суняла іх і па чарзе намалявала для кожнай сваю гісторыю. Так атрымалася гэтая кніга. Не проста азбука, а цэлы сусвет – дзіўны і вясёлы, каляровы і жывы. А апынуцца ў ім вельмі лёгка – трэба толькі раскрыць гэтую кнігу.» Пані Понюшка

    Кніга змяшчае 33 малюнкі з тэкстамі для ўсіх літар беларускага алфавіту. Сюжэт кожнага малюнка аб'ядноўвае словы, якія пачынаюцца на адпаведную літару ці маюць яе ўсярэдзіне. Кніга таксама ўключае ўвесь алфавіт на адным развароце і слоўнік-падказку.

    Для дзяцей дашкольнага ўзросту, бацькоў, выхавальнікаў дзіцячых садкоў, настаўнікаў.

    Жанр Вершаваны алфавіт
    Выдавецтва Медысонт
    Год выдання 2018
    Колькасць старонак 44
    Вокладка цвёрдая
    Памеры 170х215х11 мм
    ISBN 978-985-7199-34-1

    Няма ў наяўнасці


    Тэгі: , , .Катэгорыі: , , , .

Кнігу прыдумала і намалявала пані Понюшка, яна ж Ганна Шчуко — архітэктар паводле адукацыі, а ў жыцці мастак, этнограф-аматар, майстра народных рамёстваў, мама.

У пачатку кнігі — увесь беларускі алфавіт. Разам з дзіцём можна вывучаць літары па парадку, шукаць улюбёныя персанажы і карыстацца алфавітам як зместам кнігі.

Кожны малюнак аб’ядноўвае прадметы і персанажы, якія пачынаюцца на пэўную літару. Гэтая «галоўная» літара можа размяшчацца ў пачатку ці ў сярэдзіне словаў. Да малюнкаў далучаныя тэксты, дзе «галоўная» літара і словы, якія складаюць сюжэт, вылучаныя колерам.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)