Шыкоўнае фэнтэзі. Гэта кніга, створаная з вялікім, адначасова, майстэрствам і сэрцам. ~Андрэй Дынько, nn.by
Гэта раман пра прыгоды, перажыць якія таемна марыць ці не кожны захоплены чытач. Падазраю, што ад узросту гэта не залежыць. ~Ганна Янкута, літаратурны крытык
Раман — вельмі цікавы. Неспрактыкаваны чытач знойдзе ў ім асаблівы свет, захапляльны сюжэт і цікавых герояў, спрактыкаваны — выявіць глыбокую хрысціянскую падаплёку. Па-мойму, у беларускай літаратуры нічога падобнага пакуль яшчэ не было. Зусім. І вось з’яўляецца. ~Ганна Севярынец, Velvet.by
Кніга пра тры рэчы — каханне, веру і свабоду. Галоўнага героя завуць Ясь, ён падлетак. Ясь трапляе ў чароўную краіну Эферыю, дзе змагаецца за жыццё сваёй невылечна хворай сяброўкі Міркі. Выпадкова Ясь даведваецца, што ў Эферыі калісьці была крыніца жывой вады. Сюжэт пабудаваны вакол пошукаў жывой вады — трэба знайсці сем камянёў, якія падкажуць, дзе схаваная крыніца. Акрамя таго, краіну Эферыю захапіў самазванец, які кіруе народам несправядліва. Галоўны герой паралельна змагаецца і за тое, каб вярнуць свабоду ў краіну Эферыю.

Мастак — Раман Сустаў


Нарадзіўся ў 1976 г. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Займаўся журналістыкай і грамадскай дзейнасцю. Вучыўся ў магістратуры Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільня, Летува). Скончыў праграму навучання ў Haggai Institute (Hawaii, USA).

Арганізатар курсаў беларускай мовы «Моваведа». Як вядоўца гэтых курсаў у 2015 г. узнагароджаны прэміяй «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці» ў намінацыі «Грамадзкі лідэр году» (Прэмія ўручаецца Асамблеяй няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў).

Пераможца літаратурнага конкурсу «Экслібрыс» імя Аляксандра Уласава, які праводзіўся Саюзам беларускіх пісьменнікаў у 2014 годзе.


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: