Аўдыёкніга па аднаіменнай кнізе «Пакатун і Паляжун». Гэта дзве казачныя істоты, якія хоць і не падобныя да людзей, але дзейнічаюць і адчуваюць, як мы з вамі. Характары ў іх вельмі розныя: Пакатун — энергічны, рызыкоўны, на месцы яму ніяк не сядзіцца, а вось Паляжун — стрыманы, памяркоўны, часам трохі баязлівы. Як у любых адносінах, у іх бываюць і імгненні пяшчоты, і супольныя гульні, і адкрыцці, але не абыходзіцца і без сварак, непаразуменняў ці раздражнення. У канцы яны наогул збіраюцца развітацца назаўжды, але ці змогуць?
Пятнаццаць паэтычных гісторый пра радасці і пакуты супольнасці. Гісторыі з жыцця, якія дапамагаюць навучыцца называць розныя станы і пачуцці, што бываюць паміж людзьмі. Рэплікацыя дыскаў метадам ліцця (завадская штампоўка), што гарантуе высокую якасць носьбітаў.
Пераклад з нямецкай Ірыны Герасімовіч
Чытае Алесь Малчанаў
Музыка і песня гурта ZUI
Рэдактар Сяргей Паўлавіцкі
Карэктарка Лія Кісялёва
Канцэпцыя аўдыёкнігі: Алесь Малчанаў, Міхась Зуй
Выкананне: Алесь Малчанаў
Музыка: гурт ZUI (Міхась Зуй, Алена Вайцяхоўская-Зуй)
Песня: гурт ZUI (Міхась Зуй, Алена Вайцяхоўская-Зуй)
Гукарэжысёр: Віталь Кулеўскі
Мастацкае афармленне выдання: Таццяна Дзівакова Стварэнне і выданне дыска адбылося дзякуючы Інстытуту Гётэ ў Беларусі.
1. Песенка Пакатуна і Паляжуна.
2. Навальніца
3. Паляжун зажурыўся
4. Пірог
5. Паляжун стаміўся
6. Байкі
7. Ідэя
Брыгіта Шэр (нар. у 1958 г.) вырасла непадалёку ад Цюрыха, цяпер жыве ў Цюрыху. Вывучала германістыку і літаратуру народаў Еўропы, а таксама скончыла курсы дэкламацыі і спеваў. Пасля заканчэння вучобы на працягу чатырох гадоў выкладала нямецкую мову ў гімназіі, а таксама працавала дэкламатаркай на студыі, дзе запісваліся аўдыёкнігі для сляпых. З 1988 года Брыгіта Шэр ― свабодная пісьменніца, перформерка і спявачка. У сваёй творчасці яна звяртаецца да джаза, класічнай, папулярнай, этнічнай музыкі і шансона. Яе кнігі і CD для дзяцей і дарослых атрымалі шматлікія ўзнагароды, сярод якіх Швейцарская прэмія ў галіне юнацкай літаратуры, Прэмія за ўнёсак у культуру кантона Цюрых і Прэмія Фонду Пра Гельвецыя. Аўтарка была ўключаная ў ганаровы спіс Міжнароднай рады па дзіцячай і юнацкай літаратуры ЮНЕСКА, намінаваная на Нямецкую прэмію ў галіне юнацкай літаратуры, брала ўдзел у чытаннях на Прэмію Інгеборг Бахман. Творы Брыгіты Шэр перакладзеныя на 16 моў свету. Яна давала канцэрты ў шматлікіх краінах і брала ўдзел у многіх мультымедыйных праектах у сферы танцавальнага, тэатральнага і кінамастацтва.