• Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVIІ стст.

    18.80 руб.

    Няма ў наяўнасці

    0

    Кніга прысвечана шлюбным і пазашлюбным адносінам шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVIІ стст. Разгледжана ўнармаванне інстытута шлюбу ў заканадаўстве. Надаецца ўвага выкананню заканадаўчых нормаў у судовай практыцы і прыватна-прававых дакументах. Асобна прадстаўлена выпасажэнне шляхцянак і наданне ім вена. Даследаваны ўплыў праваслаўя, уніяцтва, каталіцызму і пратэстантызму на шлюбныя стасункі шляхты. Рэканструяваны шляхецкі абрад вяселля. Прадстаўленыя асаблівасці скасавання шлюбу ў свецкіх і духоўных судах. Кніга суправаджаецца дадаткамі і ілюстрацыямі.
    Жанр Навукова-папулярны
    Выдавецтва ТАА “Інбелкульт”
    Год выдання 2015
    Колькасць старонак 672
    Вокладка мяккая
    Памеры 211х136х30 мм
    ISBN 978-5-00076-005-5

    Няма ў наяўнасці


    Тэгі: , .Катэгорыі: , , , .

ARCHE — беларускі незалежны навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны й літаратурна-мастацкі часопіс.
Публікуе працы беларускіх інтэлектуалаў, а таксама пераклады замежных аўтараў.
Тэматыка: гісторыя, паліталёгія, сацыяльныя навукі, філялёгія, літаратура й мастацтва, крытыка.
ARCHE — сябра сеткі эўрапейскіх часопісаў «Eurozine».
Выходзіць 1 раз на 2 месяцы. Падпісацца на ARCHE можна ў кожным аддзеле «Белпошты».
Выдаецца зь верасня 1998 году.
Галоўны рэдактар — Валер Булгакаў.
Мова выданьня — беларуская.
Апрача гэтага, ARCHE выдае кнігі ў каапэрацыі зь беларускімі й замежнымі выдавецтвамі: “Энцыкляпэдыкс”, “Мэдысонт”, “Беларускае гістарычнае таварыства” (Беласток), “Інстытут беларусістыкі” (Вільня), «Інбелкульт» (Смаленск) ды інш.

Што такое ARCHE?
Arche (архэ́) — слова грэцкага паходжаньня (ἀρχή), што азначае «першапачатак», «першапрычына», «тое, што ляжыць у аснове».
Заданьне часопісу з такою назваю палягае на тым, каб злучыць у адным выданьні артэфакты айчыннае наратыўнае прасторы й давесьці яе да тэмпэратуры, калі становіцца мажлівым ператварэньне лёду ў ваду, а вады ў пару. Часопіс існуе ад імпульсу, скіраванага на ператварэньне й трансфармацыю, што дазваляе спазнаць новы бок навакольных рэчаў і зьяў.
Выходзьма насустрач! Мы маем што сказаць.

Крыніца


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)