• shtryhkody_vokladka_na-sajt
  • Сіўко Франц. Штрыхкоды

    12.90 руб.

    4

    Слоўная эквілібрыстыка ў працэсе пісьма цікавіць аўтара кнігі ў той ступені, у якой спрыяе найбольш дакладнай падачы факта. Голы факт, так бы мовіць, штрыхкод рэчы, падзеі, уражання пры гранічнай сцісласці мастацкага аздаблення – вось яго мэта ў такім жанры, як эсэ. Слова для яго – матэрыял, з якім ён падчас працы абыходзіцца і даволі бесцырымонна, і разам з тым – паважліва. Пра што і сведчыць дадзены зборнік эсэ, складзены з ужо друкаваных раней і новых твораў.
    Жанр эсэ
    Выдавецтва Галіяфы
    Год выдання 2017
    Колькасць старонак 172
    Вокладка мяккая
    Памеры 127×200 мм
    ISBN 978-985-7140-58-9


    Тэг: .Катэгорыі: , , , , .

Сіўко Франц – празаік, публіцыст.
Літаратурную працу сумяшчае з выкладчыцкай. З’яўляецца ўласным карэспандэнтам каталіцкага часопіса «Ave Maria» па Віцебскай вобласці. Аўтар сямі кніг прозы. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча. Сталы аўтар тыднёвікаў «Наша Ніва», «Новы час», часопіса «Дзеяслоў», іншых незалежных беларускіх выданняў. Лаўрэат прэміі «Гліняны Вялес» (2015). Перакладаўся на асецінскую, балгарскую, рускую мовы.
У творчасці закранае маральна-этычныя і сацыяльныя праблемы, даследуе асаблівасці ментальнасці беларускага грамадства на пераломных гістарычных этапах у кантэксце агульначалавечых каштоўнасцей. Аддае перавагу жанрам прыпавесці і кароткіх запісаў-эсэ.
У 1999 — 2009 гг. — старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. У творчасці аддае перавагу жанрам прыпавесці і кароткіх запісаў-эсэ.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)