

Гэтае выданне — своеасаблівая анталогія твораў, аб'яднаных сугучнасцю аўтарскіх поглядаў на з'явы грамадскага і культурнага жыцця Беларусі савецкага часу і так званага пераходнага перыяду. Аповесць Франца Сіўко «Удог» і раман Юрыя Станкевіча «Любіць ноч — права пацукоў» маюць як гарачых прыхільнікаў, так і непрыяцеляў, што з улікам надзённасці тэм і варыянтнасці іх інтэрпрэтацый цалкам зразумела. Творы, напісаныя на мяжы ХХ-ХХІ стст. і змешчаныя ў кнізе згодна з храналогіяй адлюстраваных у іх падзей, і праз дваццаць год пасля першага з'яўлення ў друку не страцілі актуальнасці і будуць цікавыя масаваму чытачу.
18+
Жанр | Проза |
Выдавецтва | Галіяфы |
Год выдання | 2020 |
Колькасць старонак | 280 с. |
Вокладка | цвёрдая |
Памеры | 128х172 мм |
ISBN | 978-985-7209-32-3 |
ЗМЕСТ
Апалогія нацыянальнага быцця
Франц Сіўко. Удог
Юры Станкевіч. Любіць ноч — права пацукоў
Дыялог услед