Перайсці ў кошык “Баравікова Раіса. Пра кашэчага караля Варгіна і мышку паднорку” цяпер у вашым кошыку.

  • Сівец Таццяна. Самы лепшы падарунак

    3.60 руб.

    0

    Ра­зам з ма­лень­кай Тац­цян­кай хо­дзім у са­док, сяб­ру­ем з Ва­лем і Ка­цяй, хва­рэ­ем, пе­ра­жы­ва­ем ма­лень­кія і вя­лі­кія ра­дас­ці і рас­ча­ра­ван­ні.

    Дзяў­чын­кі атры­ма­юць ад гэ­тай кні­гі най­боль­шае за­да­валь­нен­не. ~Марына Весялуха

    Жанр Казка
    Выдавецтва Звязда
    Год выдання 2014
    Колькасць старонак 56
    Вокладка мяккая
    ISBN 978-985-7083-31-2

    Няма ў наяўнасці


    Тэг: .Катэгорыі: , , , .

Гіс­то­рыі Тац­цян­кі — гэ­та вель­мі лёг­кая і сім­па­тыч­ная кні­га. Заў­сё­ды пры­ем­на ўспа­мі­наць сваё дзя­цін­ства, ра­да­вац­ца, пры­гад­ва­ю­чы шчас­лі­выя мо­ман­ты і смя­яц­ца з пе­ра­жы­ван­няў, якія на той час па­да­ва­лі­ся над­звы­чай важ­ны­мі: ма­ма пры­му­сі­ла апра­нуць не­лю­бі­мую су­кен­ку, у сад­ку па­трэб­на ес­ці ту­ша­ную ка­пус­ту, якая на смак па­да­ец­ца гор­кай, зу­сім не атрым­лі­ва­ец­ца ля­таць, як дзядзь­ка ў тэ­ле­ві­за­ры. У кож­на­га з нас ёсць та­кія гіс­то­рыі. ~Марына Весялуха
У душы кожнага ёсць патаемны куток, дзе хаваюцца ўспаміны пра дзяцінства. Няхай кажуць, што гэта “самы шчаслівы час”, але і ў ім было шмат турбот і непрыемнасцяў. Проста з узростам яны забываюцца, а на памяць усплывае самае лепшае. Гэтая кніга — магчымасць зазірнуць у свет дзяўчынкі Танечкі, якая любіць сваіх бацькоў, ходзіць у дзіцячы садок, сябруе з Валем і Кацяй, а яшчэ — выдумляе незвычайныя гісторыі, якія дапамагаюць ёй убачыць самае важнае ў такім вялікім і няпростым жыцці, дзе дарослыя зусім нічога не разумеюць пра дзяцей, рыцараў не бывае, а ўзняцца ў паветра можна толькі на самалёце! Але Танечка ведае: калі моцна верыць, то мара абавязкова здзейсніцца (трэба толькі моцна-моцна верыць!). I яшчэ адна парада ад галоўнай гераіні: гэтую кнігу лепш за ўсё чытаць разам з бацькамі!

Для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага узросту.

Мастак — Ганна Раманоўская


> Калі Танечка была дарослай
> Валя і залатая рыбка
> Рыцар для Люстраной Паненкі
> Капітан Танечка
> Разбіты кубак
> Сунічная вечнасць
> Вандроўка на Паўночны полюс
> Жаніх з партрэтам
> Каму патрэбна гэта мора?
> Самая прыгожая
> Горкая капуста
> Паляцелі?
> Адзінокая Хвароба
> Новы год

Нарадзілася ў Мінску 23 чэрвеня 1982 года. Скончыла факультэт беларускай філалогіі і культуры БДПУ ім. М. Танка (2005) і аспірантуру Інстытута літаратуры ім. Я. Купалы НАНБ. Зараз — галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва», вядучая праграмы «Ды@блог. Пра літаратуру» на тэлеканале «Беларусь 3». Сяброўка Саюзу беларускіх пісьменнікаў з 2003 года. Пачала пісаць вершы ў 11 год (1993 год); першая публікацыя ў 1997 годзе ў газеце «Сям’я». Аўтар кніг «Праляцець па вясёлцы» (2002), «Ліпеньская навальніца» (2003), «Таму, хто знойдзе» (2008), «Брык і Шуся шукаюць лета» (2012), «Куды прапала малпа Маня» (2014), «Самы лепшы падарунак» (2014). У 2013 годзе ўзнагароджана літаратурнай прэміяй «Залаты купідон» у галіне дзіцячай літаратуры, за кнігу «Куды прапала малпа Маня».

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)