

Гэтая кніга падобна на домік-пальчатку, бо ў ёй жывуць цікаўная рыбачка і зайчаня, якое лічыць сябе смельчаком, нарвежскі кот у каралях і нават цуд на балконе.
Як у іх атрымалася знайсці агульную мову і ужыцца ў адной кніжцы, не звандраваўшы ў суседнюю казку?
Жанр | Казкі |
Выдавецтва | Выдавецкі дом «Звязда» |
Год выдання | 2016 |
Колькасць старонак | 47 |
Вокладка | мяккая |
Памеры | 205×290 мм |
ISBN | 978-985-575-088-9 |
У сваіх казках – такіх простых і такіх шчырых – аўтар з вялікай цеплынёй і любоўю апісвае кожнага з герояў: ці гэта юны даследчык навакольнага свету, для якога сапраўдным цудам сталі качаняты, што “прапісаліся” на балконе, ці маленькае зайчаня, якое лічыла сябе смельчаком і вельмі засмуцілася, даведаўшыся, што яно – “звычайненькі пужлівы заяц”, або цікаўная рыбачка, якая дужа хацела трапіць на бераг і праз тое ледзь не пацярпела. “Нарвежскі кот не падвядзе” – гэта сапраўдны ўрок чуласці і дабрасардэчнага стаўлення да свету для маленькіх чытачоў і іх бацькоў. ~zviazda.byМастак — Аліна Пацемская