Кніга вучыць углядацца і ўслухоўвацца ў беларускія словы, знаходзіць у іх схаваныя, а часам і нечаканыя сэнсы і сугуччы. А яшчэ дзякуючы ёй можна навучыцца гуляць у вельмі цікавыя гульні. Напрыклад, “шукаць словы ў словах”, рыфмаваць імёны, а калі ў вас раптам надарыцца дрэнны настрой і ў галаву будуць прыходзіць толькі невясёлыя рыфмы – дачэта Альжбэта разам з маманай Аксанай падкажуць выйсце і з гэтай сітуацыі. ~Святлана Богуш, veselka.by
«Таташ Яраш, мамана Аксана, дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў» — пазітыўная і пазнавальная кніга пра сям’ю, словы і сваю краіну. Шчасце — адначасна і проста, і эксклюзіўна, калі сям’я поўная любові да гульняў, прыгодаў і творчасці. Гэтая кніга для тых, хто хоча запэўніцца, што ягоная сям’я — не менш цікавая і вясёлая. Дзяўчынка Альжбэта дзеліцца з вамі сваімі сакрэтамі і парадамі ды чакае вашых на адрас: DachetaAlzhbeta@tut.by.
Кніжка адметная і мастацкім афармленнем. Цудоўныя ілюстрацыі да яе падрыхтавала дванаццацігадовая мастачка Воля Барай.

Для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.


Аксана Спрынчан нарадзілася 23 жніўня 1973 года ў Лунінцы. Працавала вядучым навуковым рэдактарам рэдакцыі літаратуры і мастацтва выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя”, з 2006 года — рэдактар у выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 2005 года). Дырэктарка Паэтычнага тэатра “Арт. С” (art-s.by). Аўтар кніг паэзіі “Вершы ад А.” (2004), “ЖываЯ” (2008), SMS-п’есКІ з антрактам-размовай праз тэлефон “Дарога і Шлях” (у сааўтарстве з філосафам Алесем Анціпенкам, 2006), “беларускай энцыклапедыі пачуццяў” “Хата для Моўчы” (2007), кнігі для дзяцей “Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў” (у суаўтарстве з Ярашам Малішэўскім, 2010).

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: