Алякандр Стагановіч (1890—1988) нарадзіўся ў в. Нясутычы на Наваградчыне. У Першую сусветную вайну знаходзіўся ў складзе Расійскага экспедыцыйнага корпуса ў Францыі. У 1920 г. вярнуўся ў Заходнюю Беларусь. У 1925 г. уступіў у БСРГ. У 1928 г. вылучаны дэпутатам ад Наваградскай акругі ў польскі сойм па спісе “Змагання”, але за два дні да выбараў арыштаваны і зняволены. Пасля асабістага заступніцтва маршалка сойму вызвалены. У канцы 1928 г. адмовіўся ад дэпутацкага мандата ў знак пратэсту супраць супрацоўніцтва з КПЗБ. Праз некаторы час быў арыштаваны (паколькі пазбавіўся дэпутацкай недатыкальнасці) і асуджаны на шэсць гадоў турмы. Падчас нямецкай акупацыі — кіраўнік БНС на Наваградскую акругу. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Адзін з ініцыятараў аднаўлення Рады БНР, браў удзел у з’едзе ў Остэргофене, дзе было заяўлена пра аднаўленне дзейнасці Рады. Пры канцы 1940-х гг. выехаў у ЗША. Быў сябрам БАЗА, Згуртавання беларускіх ветэранаў і епархіяльнай Рады БАПЦ. Ад 1957 г. — намеснік прэзідэнта Рады БНР. Пакінуў падрабязныя ўспаміны.
Пасля Другой сусветнай вайны эмігрыраваў на Захад: спачатку жыў у Германіі, затым у ЗША.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)