• Стальфэльт Пэрніла. Кніжка пра смерць

    0

    Усе жывёлы і ўсе людзі паміраюць, у гэтым няма ніякае навіны. Паміраюць у зямлі чарвячкі, паміраюць камарыкі і нават змеі. Кветка, вянучы, ператвараецца ў перагной. Трава робіцца сенам дзеля каровы. Так і людзі: яны старэюць і тады нават самі ўжо хочуць памерці — мо таму, што стаміліся, ці мо таму, што сумуюць па памерлых раней… Пасля лета заўжды выпадае снег, пасля жыцця заўсёды прыходзіць смерць. І ўсім страхам тады настае канец. Толькі мёртвых робіцца ўсё больш і больш.

    Жанр Пазнавальная літаратура
    Выдавецтва Зміцер Колас
    Год выдання 2014
    Колькасць старонак 28
    Вокладка цвёрдая
    ISBN 978-985-6992-49-3


    Тэгі: , , .Катэгорыі: , , , , , .

Малюнкі Пэрнілы Стальфэльт

Пераклад з шведскай Казімера Сольца

Я думаю, аматараў таго, што ў нас любяць называць «духоўнасьцю», гэтая кніга можа напалохаць. Тут ёсьць анёлы-сланы, анёлы-леапарды і нават анёлы-мухі. Тут скачуць шкілеты, а душы лётаюць на ракетах. Але няма ў гэтым ані каліва зьнявагі, толькі спроба нефармальнай мовай тэксту і малюнкаў пагаварыць пра страшнае так, каб яно перастала быць страшным. ~Юлія Цімафеева для svaboda.org

У ліку відавочных пераваг выдання — мноства ілюстрацый, якія імітуюць дзіцячыя малюнкі, а таксама мова аповеду, простая, без складаных, незразумелых для дзіцяці разваг і слоў. Акрамя таго, моцны і культуралагічны грунт тэксту, падаюцца розныя пункты гледжання і неаднолькавыя адказы на адно і тое ж пытанне.
Яшчэ з часоў Астрыд Ліндгрэн шведскія пісьменнікі прытрымліваюцца меркавання, што з дзецьмі варта размаўляць на такія ж сур’ёзныя тэмы, што і з дарослымі, і абмяркоўваць розныя аспекты жыцця. І «Кніжка пра смерць» — адзін з выдатных прыкладаў, як можна весці гаворку пра такія, бадай, самыя балючыя рэчы, як страта родных людзей. Ды змест 26 старонак кнігі нельга назваць адно сумным і трагічным. Ёсць тут і добрыя, цёплыя адказы для дзяцей. ~Марына Весялуха, газета Звязда

Дзеці маюць здольнасць прымаць тое, што адбываецца ў жыцці. І нярэдка прыходзяць да высновы, што гэта жудасна цікава. Таму мне падаецца, што дарослым варта не супярэчыць цікаўнасці малога, а, наадварот, падтрымліваць яго інтарэс і адказваць на ўсе пытанні, нават калі тэма ў іх саміх выклікае супярэчлівыя і нават балючыя пачуцці… Дзіця нараджаецца ў свет, дзе ёсць усё: жорсткасць, радасць, журба, прыгожае і выродлівае, а таму было б дзіўна рабіць выгляд, што малы існуе па-за гэтым светам. ~Пэрніла Стальфэльт


Шведская дзіцячая пісьменніца, ілюстратар, педагог. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя А. Ліндгрэн (2004).

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)