• Станкевіч Юры. Бесапатам

    15.80 руб.

    10

    Кнігу «Бесапатам» вядомага празаіка Юрыя Станкевіча складаюць напісаныя ў розныя гады раман «Любіць ноч — права пацукоў», аповесці «Апладненне ёлупа», «Лавец святла поўні», «Бесапатам», а таксама некалькі апавяданняў. Творы аўтара яшчэ падчас ранейшых публікацый выклікалі вялікі чытацкі розглас і шматлікія вострыя спрэчкі. Для празаічных рэчаў, прадстаўленых у кнізе, характэрныя напружаны сюжэт, алегарычнасць, прытчавасць, няпростыя, часам шокавыя сітуацыі і развагі пра будучыню. Праблемы, якія ставіць аўтар, выходзяць далёка за ўнутрыбеларускі кантэкст і тычацца лёсу еўрапейскай цывілізацыі.

    Жанр
    Раман, аповесці, апавяданні
    Выдавецтва Галіяфы
    Год выдання 2018
    Колькасць старонак 354 с.
    Вокладка Мяккая
    Памеры 127х200 мм
    ISBN 978-985-7140-73-2

    Тэгі: , .Катэгорыі: , , , , .

1990-я – для кагось ліхія, для кагось рамантычныя. У творы [“Любіць ноч – права пацукоў”] Станкевіча выхаплены і падкрэслены змрок правінцыйнага жыцця таго часу, які бачыўся аўтарам толькі пярэдаднем наступнага апакліпсісу, нягледзячы на ўяўны (прывідны) хэпі-энд. 1990-я Станкевіча цікава супастаўляць з 1990-мі Паланіка, Пялевіна, Жадана. Матывы ж змрочнага наслання, якое правакуе скрайнія праявы людской агрэсіўнасці, змушаюць да міжвольных паралеляў з раманам Жазэ Сарамага «Слепата» (вось, дарэчы, гатовая тэма для чыйгось дыпломнага праекта). ~Сяргей Балахонаў

Гэтая рэч [“Любіць ноч – права пацукоў”] – шыкоўная. Яе атмасфера зацягвае з першых радкоў, трымае так, што і перапыніцца няма на чым. І спыняўся часам толькі таму, што задушвала – ну немагчыма было столькі трываць. Хоць належнае трэба майстру аддаць – наколькі Юрый Станкевіч малюе чорнае з першых радкоў, настолькі ж выразна бачны шлях да святла. ~Валер Гапееў

Празаік. Драматург. Сцэнарыст. Нарадзіўся ў 1945 годзе ў Барысаве. Скончыў аддзяленне журналістыкі філфака БДУ. Працаваў у раённай газеце, на радыё, у часопісах “Маладосць”, “Крыніца”. Жыве ў Мінску і ў Барысаве.

Асобныя творы перакладаліся на балгарскую, нямецкую, польскую, рускую мовы. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Аўтар дванаццаці кніг прозы, сярод якіх “Анёлы на бальшаку”, “Любіць ноч – права пацукоў”, “Мільярд удараў”, “Апладненне ёлупа”, “Шал”, “П’яўка”, “Брамнік заўжды самотны” і іншых, а таксама некалькіх п’ес і кінасцэнарыяў.


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: