Дзеці вельмі часта выступаюць пэрсанажамі кніг Станкевіча — зь імі пісьменьнік зьвязвае будучыню нашай краіны, яе неўміручасьць, як бы патасна гэта тут ні прагучала. Але паколькі лёс у Беларусі жудасны, а большасьць дарослых беларусаў блукае ў цемры, то і дзеці-пэрсанажы Станкевіча адчуваюць страх і пакуты.
Тым не меньш, з усёй сваёй пісьменьніцкай моцы ў кнізе «Брамнік заўжды самотны» Юры Станкевіч намагаецца выбудаваць сьвет, у якім ёсьць месца дабрыні і надзеі. Кідаць выклік цяжкасьцям, шукаць саміх сябе і свой занятак — галоўны лейтматыў кнігі. Кожны чалавек мусіць знайсьці і вартаваць сваю браму, прыкладаючы ўсе сілы і намаганьні. ~Павел Абрамовіч

Кніга Юрыя Станкевіча разлічаная на тых, хто любіць спорт, прыгоды, актыўнае, здаровае жыццё. Дзеянне змешчаных у зборніку мастацкіх твораў адбываецца як у сучаснасці, так і ў далёкім або блізкім мінулым; часам яно нясе прытчавую ці фантастычную афарбоўку.

Аповесць “Брамнік заўжды самотны” распавядае пра маладога і вельмі таленавітага футбаліста, брамніка па прызванні, які хоча стаць такім самым вялікім галкіперам, як Луіс Чылаверт.

Псіхалогія юнакоў і дзяўчат, тэмы мужнасці і кахання — усё гэта складае змест кнігі.


«Брамнік заўжды самотны», Юры Станкевіч
> Брамнік заўжды самотны. Аповесць
Апавяданні
> Заручыны
> Сіцыліянская партыя
> Тэрыторыя шчасця
> Кармушка для сініц
> Праснакі на выбар
> Восы
> Жалезны госць
> Мой дурнаваты старэйшы брат
> Лаўцы верхаводак
> Заданне для стажора
> Рытуальнае сэппуку наборшчыка Гутара

Юры Станкевіч – адзін з самых пластычных і непрадказаных сучасных беларускіх празаікаў, аўтар, якога дагэтуль не могуць ідэнтыфікаваць крытыкі. Паходзіць з Барысава. Сын рэпрэсаванага па 58-м артыкуле. Рана пакінуў школу і пачаў працаваць, засвоіў шмат прафесіяў. У часы першае «адлігі» паступіў у БДУ на факультэт журналістыкі. Па заканчэнні працаваў у барысаўскай аб’яднанай газеце. Першыя пісьменніцкія спробы ў тагачасных літаратурных колах не прызнаваліся. Толькі ў час так званае «перабудовы» ці другое «адлігі» пачаў друкавацца з апавяданнямі і аповесцямі. Выдаў першыя кнігі прозы, быў прыняты ў Саюз беларускіх пісьменнікаў. Напісаў некалькі раманаў, шмат аповесцяў і апавяданняў, а таксама каля дзесятка п’ес і кінасцэнарыяў. Самы вядомы твор — знакавы раман «Любіць ноч – права пацукоў». Жыве і працуе ў Барысаве.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: