• Станкевіч Юры. П’яўка

    12.00 руб.

    НЯМА Ў НАЯЎНАСЦІ

    0

    Вострасюжэтны раман-антыўтопія. Аўтар скіроўвае чытачоў у 2050 год – час, калі чалавецтва, спасцігнуўшы шэраг тэхнагенных і экалагічных катастроф, хістаецца і трымціць перад іх наступствамі.
    Жанр Раман
    Выдавецтва Галіяфы
    Год выдання 2010
    Колькасць старонак 282
    Вокладка мяккая
    Памеры 130х200 мм
    ISBN 978-985-6950-41-7


    Няма ў наяўнасці

    Няма ў наяўнасці


    Тэг: .Катэгорыі: , , , , .

Удалы сімбіёз антыўтопіі і трылера. ~Міхась Южык

За кароткі час «П’яўка» здолела трапіць у першыя радкі розных рэйтынгаў як адна з лепшых кніг 2010 года. ~Зміцер Вішнёў
У цэнтры наватарскага твора-прытчы, напісанага аўтарам у звыклай для яго дакладнай і жорсткай форме, – магчымы лёс краіны, а таксама лёс дваіх закаханых, што спрабуюць супрацьстаяць цёмным сілам жыцця.

Юры Станкевіч – адзін з самых пластычных і непрадказаных сучасных беларускіх празаікаў, аўтар, якога дагэтуль не могуць ідэнтыфікаваць крытыкі. Паходзіць з Барысава. Сын рэпрэсаванага па 58-м артыкуле. Рана пакінуў школу і пачаў працаваць, засвоіў шмат прафесіяў. У часы першае «адлігі» паступіў у БДУ на факультэт журналістыкі. Па заканчэнні працаваў у барысаўскай аб’яднанай газеце. Першыя пісьменніцкія спробы ў тагачасных літаратурных колах не прызнаваліся. Толькі ў час так званае «перабудовы» ці другое «адлігі» пачаў друкавацца з апавяданнямі і аповесцямі. Выдаў першыя кнігі прозы, быў прыняты ў Саюз беларускіх пісьменнікаў. Напісаў некалькі раманаў, шмат аповесцяў і апавяданняў, а таксама каля дзесятка п’ес і кінасцэнарыяў. Самы вядомы твор — знакавы раман «Любіць ноч – права пацукоў». Жыве і працуе ў Барысаве.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)