Са Станкевіча зарадзілася мая вера ў беларускую літаратуру. ~Канстанцін Касяк, budzma.by
Аўтар прапануе нам у якасці «лекаў» нацыянальны складнік: чым болей ты любіш сваё, тым меней ненавідзіш чужое. ~Валеры Гапееў, Наша Ніва

Раман “Паўночны вецер для спелых пладоў” пра далёкія студэнцкія гады і каханне нечакана пераклікаецца з сучаснасцю. Дзеянне прапанаваных аповесцяў адбываецца як у мінулым, так і ў будучыні, і тая будучыня цяпер падаецца аўтарам на мяжы фантастыкі і прыпавесці.
Некалькі вострасюжэтных апавяданняў толькі дадаюць і разгортваюць асноўныя тэмы творчасці пісьменніка, найважнейшая з якіх — нацыянальнае самавызначэнне.

«Паўночны вецер для спелых пладоў», Юры Станкевіч
Раман
> Паўночны вецер для спелых пладоў
Аповесці
> Песня пра Леніна
> Эрыніі
Апавяданні
> Чароўных кветак немаўля
> Пасланец Немезіды
> Морлакі
> Уначы гучней бруяць фантаны

Юры Станкевіч – адзін з самых пластычных і непрадказаных сучасных беларускіх празаікаў, аўтар, якога дагэтуль не могуць ідэнтыфікаваць крытыкі. Паходзіць з Барысава. Сын рэпрэсаванага па 58-м артыкуле. Рана пакінуў школу і пачаў працаваць, засвоіў шмат прафесіяў. У часы першае «адлігі» паступіў у БДУ на факультэт журналістыкі. Па заканчэнні працаваў у барысаўскай аб’яднанай газеце. Першыя пісьменніцкія спробы ў тагачасных літаратурных колах не прызнаваліся. Толькі ў час так званае «перабудовы» ці другое «адлігі» пачаў друкавацца з апавяданнямі і аповесцямі. Выдаў першыя кнігі прозы, быў прыняты ў Саюз беларускіх пісьменнікаў. Напісаў некалькі раманаў, шмат аповесцяў і апавяданняў, а таксама каля дзесятка п’ес і кінасцэнарыяў. Самы вядомы твор — знакавы раман «Любіць ноч – права пацукоў». Жыве і працуе ў Барысаве.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: