• Кірыл Стаселька Marginalis
  • Стаселька Кірыл. Marginalis

    10.10 руб.

    2

    Marginalis — насычаны і захапляльны філасофскі раман, дзеянне якога ахоплівае больш за чатырыста гадоў, паўтары сотні персанажаў і дзясяткі краін. Гэта пазл з мноства сюжэтных ліній, філасофскіх ды псіхалагічных матываў, якія складаюцца ў адно цэлае.

    Падзеі ў рамане разгортваюцца вакол уладальнікаў старажытнай загадкавай кнігі. У пошуках сябе і свайго «я» героі рамана прыходзяць да разумення, што часам не меншае значэнне мае тое, што знаходзіцца на палях — па-за цэнтрам, па-за межамі. Па-за межамі гісторыі, жыцця, увагі…

    Жанр Раман
    Выдавецтва Галіяфы
    Год выдання 2016
    Колькасць старонак 197
    Вокладка мяккая
    Памеры 130х200 мм
    ISBN 978-985-7140-21-3


    Тэгі: , , .Катэгорыі: , , , .

Новая кніга Кірыла Стаселькі “Marginalis” стала рэкорднай: раман быў прызнаны самым насычаным, у плане персанажаў, творам беларускай літаратуры. У кнізе аб’ёмам 251 944 знака сустракаецца як мінімум 136 персанажаў. ~belaruspartisan.org
Нарадзіўся ў Барысаве. У 2013 скончыў Факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ па спецыяльнасці «Сацыялогія», у 2014 — Магiстратуру Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў пры НАН РБ. З’яўляецца выпускніком Беларускага калегіума, Лятучага ўніверсітэта, Школы маладога пісьменніка пры ГА «Саюз беларускiх пiсьменнiкаў і Школы маладых менеджараў публічнага адміністравання (Беларусь, Швецыя). На дадзены момант навучаецца ў аспірантуры Акадэміі навук, з’яўляецца дырэктарам “Агенцтва інфармацыйных тэхналогій “Буцэфал”, кіраўніком інтэрнэт-часопіса infographer.by і каардынатарам праекта “Народны журналіст”.
Папярэдняя кніга Кірыла Стсаселькі “Дзіцячы маніфест” была намінаваная на шэраг літаратурных прэмій, у прыватнасці, трапіла ў шорт-ліст прэміі “Дэбют” і лонг-ліст “Гедройца”.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

    Дастаўка па Мінску:
    Штодзённа з 17:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: