
-
Стаселька Кірыл. Пімкі
18.90 руб.
5Ці даводзілася вам трапляць у казку? Не праз мастацкія творы, а ў сапраўдную казку, што ажывае вакол? Гэта гісторыя пра тое, як цмокі, багнікі, цудадзейныя прадметы ці неверагодныя з’явы пачынаюць існаваць побач з вамі. І найперш, гісторыя пра тых, хто прагне бачыць, адчуваць і мысліць інакш. Хто праз гэта намагаецца не проста здабыць, але пабудаваць, выгадаваць свабоду для сябе і ў сабе.
Жанр Раман-казка Выдавецтва Галіяфы Год выдання 2020 Колькасць старонак 128 Вокладка цвёрдая Памеры 120х165 мм ISBN 978-985-7209-63-7 Рэдактура Аксана Спрынчан
Ілюстрацыі Кірыл СтаселькаДызайн вокладкі Стася Сакалоўская
Карэктура Алеся Далгушова
У наяўнасці
Кірыл Стаселька нарадзіўся ў Барысаве. У 2013 скончыў факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ па спецыяльнасці «Сацыялогія», у 2014 — магiстратуру Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў пры НАН РБ. З’яўляецца выпускніком Беларускага калегіума, Лятучага ўніверсітэта, Школы маладога пісьменніка пры ГА «Саюз беларускiх пiсьменнiкаў» і Школы маладых менеджараў публічнага адміністравання (Беларусь, Швецыя).
На дадзены момант навучаецца ў аспірантуры Акадэміі навук, з’яўляецца дырэктарам «Агенцтва інфармацыйных тэхналогій «Буцэфал», кіраўніком інтэрнэт-часопіса infographer.by і каардынатарам праекта «Народны журналіст».
Публікаваўся ў такіх часопісах, як «Дзеяслоў», «Маладосць», «Паміж», «pARTtisan», а таксама ў зборніку «Параходзік сучаснасці».
Аўтар кнігі «Дзевяць жыццяў Віта Морэ». Папярэднія кнігі Кірыла Стаселькі «Маrginalis» і «Дзіцячы маніфест» былі намінаваныя на шэраг літаратурных прэмій.
Побач на паліцы:
Кутузаў Максім. Porta Nigra
23.00 руб. У кошыкСтаселька Кірыл. Дзевяць жыццяў Віта Морэ
21.50 руб. У кошыкПаплаўскі Алесь. Гульні з нулявымі сумамі.
25.00 руб. У кошык