• Стэфан К. Роўэл. Уздым Літвы: паганская імперыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, 1295—1345

    15.60 руб.

    0

    У даследаванні паказваецца, як Вялікае Княства Літоўскае ўпершыню набыло вагу на міжнароднай арэне. Разглядаецца шлях Літвы да велічы пад уладай Гедыміна, а таксама закранаюцца дасягненні яго папярэдніка і брата Віценя (1295—1315) і яго выбранага наступніка Яўнута (1342—1345). Найбольшая ўвага надаецца таму, як Вялікае Княства выкарыстоўвала вайсковыя і палітычныя слабасці суседзяў, маніпулявала канфесійнымі межамі каталіцтва ў Прыбалтыцы і праваслаўя на Русі, а таксама яго дыпламатыя ў адносінах з замежнымі ўладарамі, якія былі гатовыя як выступіць разам з паганамі-літоўцамі (і жаніцца з паганскімі князёўнамі), так і падтрымліваць крыжовыя паходы супраць іх.
    Жанр Гісторыя
    Выдавецтва Медысонт
    Год выдання 2015
    Колькасць старонак 424
    Вокладка мяккая
    Памеры 144х215 мм
    ISBN 978-985-7085-89-7

    Няма ў наяўнасці


    Тэгі: , , , .Катэгорыі: , , , , , , .

Пераклад на беларускую мову працы вядомага брытанска-літоўскага даследчыка Стэфана Крыстафера Роўэла. Перад гэтым праца вытрымала 4 выданні па-англійску і была перакладзена на літоўскую мову.

Паводле рэдактара Arche Аляксандра Пашкевіча, гэтая праца вытрымала чатыры выданні па-ангельску і выйшла па-літоўску ў Літве, што сведчыць пра яе грунтоўнасць:

І гэта адно з найлепшых даследванняў пачатковага перыяду гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. У гэтым даследванні паказваецца, як Вялікае Княства Літоўскае ўпершыню набывала вагу на міжнароднай арэне. І найбольшая ўвага надаецца таму, як Вялікае Княства выкарыстоўвала вайсковыя і палітычныя слабасці суседзяў, і як праводзілася пашырэнне сваёй тэрыторыі і ўмацаванне дзяржавы.

Кніга мае 400 старонак і ў ёй разглядаецца шлях Літвы да велічы пад уладай Гедыміна, а таксама закранаюцца дасягненні яго папярэдніка і брата Віценя і яго выбранага наступніка Яўнута.

Крыніца: Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

PDF-файл: zmest

PDF-файл: ustup

PDF-файл: bibliyagrafiya

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)