• Стружэцкая Людміла. Ноч Жука-Светлячка

    11.00 руб.

    0

    Недзе далёка ад вялікіх гарадоў і шумных магістралей, сярод высокіх гор, парослых векавымі лясамі, у зялёнай даліне прытаілася малюсенькая вёсачка, на краі якой, каля самай высокай гары, жыў Пастух са сваім сыночкам. Быў маленькі Пастушок цямлівым і незвычайна дапытлівым. Кожны вечар назіраў ён за Сонейкам, якое хавалася за суседняй гарой, і вельмі хацелася Пастушку даведацца, дзе ж яно начуе?

    Жанр Казка
    Выдавецтва Fundacja Ekonomistow Srodowiska i Zasobow Naturalnych
    Год выдання
    Колькасць старонак
    Вокладка цвёрдая
    ISBN 978-83-61643-69-2

    Няма ў наяўнасці


    Тэгі: , .Катэгорыі: , , , .

Мастак — Рыта Цімохова

Пераклад на беларускую мову — Andrian Janowicz

Кніга-казка Людмілы Стружэцкай “Ноч Жука-Светлячка” расказвае пра тое, што свет поўны цудаў і добрых сяброў. Варта толькі самому быць гатовым да сустрэчы з імі. А герой, Пастушок, менавіта такі: смелы, дапытлівы, цікаўны. Вось цёмны лес і падараваў яму спатканне са Светлячкамі. У іх – свая навука, якой яны шчодра падзяліліся з Пастушком, – Азбука Свячэння. Каб асвятляць цемру, трэба валодаць ёй дасканала! А яшчэ новыя сябры наказалі хлопчыку: “Якімі б ні былі выдатнымі іншыя мясціны, памятай заўсёды, дзе твая хата і дзе ты нарадзіўся”.
Кніга беларускай аўтаркі на беларускай, польскай і рускай мовах выйшла ў Беластоку – польскім горадзе, у якім жыве шмат этнічных беларусаў. Аздобіла яе выдатная беларуская мастачка Рыта Цімохава. Выданне атрымалася сапраўды казачным, загадкавым, таямнічым – нібыта ў чытача з’явілася магчымасць патрымаць у руках прыгожы сон. ~Алена Масла, «Вясёлка»

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: